Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Сёньня ў Цэнтральным судзе Менску пачаўся суд над Андрэем Клімавым

06.06.2005.

Судовы працэс над дэпутатам Вярхоўнага Савета 13 скліканьня, бізнэсоўцам Андрэем Клімавым пачаўся 6 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна. Як паведамляе Радыё Свабода, Клімава абвінавачваюць у арганізацыі вулічнай акцыі 25 сакавіка, у часе якой нібыта адбываліся масавыя беспарадкі. Паводле аналягічнага абвінавачваньня тыдзень таму за арганізацыю акцыяў 18 і 19 кастрычніка ў гэтым самым судзе пакаралі Міколу Статкевіча і Паўла Севярынца трыма гадамі абмежаваньня волі.
Дзяржаўным абвінаваўцам па справе прызначаны зноў жа дарадца юстыцыі Вадзім Пазьняк. Судовае паседжанне вядзе судзьдзя Сьвятлана Ганчар, якая дапытала сьведкаў-амонаўцаў, а таксама трох грамадзян, якія былі затрыманыя і адбылі адміністратыўнае пакараньне за ўдзел у гэтай акцыі. Андрэй Клімаў адмовіўся ад адваката і ягоныя інтарэсы ў судзе прадстаўляе жонка Тацьцяна Леановіч.

Сёньня ў судзе можна будзе даведацца, на чым грунтуецца абвінавачваньне. У справе Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца быў адзін эпізод, калі дэманстранты на некалькі хвілінаў перакрылі рух транспарту на праспэкце Францыска Скарыны. Гэта і стала адным з асноўных аргумэнтаў, каб іх абвінаваціць у арганізаваных непарадках. Што тычыцца акцыі 25 сакавіка, то такіх дзеяньняў не было. Паводле Андрэя Клімава, у часе размовы зь ім сьледчы сказаў, што абвінавачаньне абапіраецца на паказаньні сьведкаў і відэастужкі, зробленыя супрацоўнікамі міліцыі.

Нагадаем, што 25 сакавіка Кастрычніцкую плошчу перакрылі амонаўцы. Людзі стаялі побач з унівэрсамам “Цэнтральны” і насупраць, каля рэстарацыі “Патыё-Піца”. Амонаўцы пачалі выціскаць людзей з праспэкту ў бок вуліцы Інтэрнацыянальнай. Там яны даволі жорстка пачалі хапаць людзей. Магчыма, гэтыя апэратыўныя здымкі і былі паказаныя ўвечары таго ж дня па БТ, дзе некалькі маладых людзей з натоўпу кідалі сьнежкі ў амонаўцаў. Але гэта былі некалькі сьнежкаў супраць дубінак у руках амонаўцаў. Прычым, камэнтатар зрабіў акцэнт на тое, што дэманстранты справакавалі так званую “зачыстку”. Тады былі затрыманыя некалькі дзесяткаў чалавек, і яны былі пакараныя арыштам ад трох да 15 сутак.

Ужо ў дзень акцыі а 8-й вечара адбылася незаплянаваная прэсавая канфэрэнцыя ў ГУУС. На ёй абвясьцілі, што распачалі крымінальную справу. Гэта дало падставу назіральнікам палічыць, што яшчэ да пачатку акцыі было вырашана пакараць Клімава і ягоных аднадумцаў. Заставалася незразумелым, чаму Андрэя Клімава пад варту ўзялі толькі праз месяц? Сёньня пачнецца працэс, на якім, магчыма, падсудны ўвогуле адмовіцца даваць паказаньні. Ад паслугаў адваката ён адмовіўся яшчэ раней. Сваякі Андрэя лічаць, што яго чакае лёс Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча. А вось меркаваньне Міколы Статкевіча: “На мой погляд у яго будзе яшчэ больш жорсткі прысуд. Прыкметай гэтага ёсьць тое, што яго возяць на суд з СІЗА. Ёсьць гэтаму, на мой погляд, дзьве прычыны: нягледзячы на кпіны, нават, у нейкай ступені зьдзекі, усё ж 25 сакавіка атрымалася акцыя і дэманстрацыя нязгоды з тым, што тут адбываецца. Ён паказаў, што здольны ў крытычнай сытуацыі ўзначаліць натоўп. Але, на жаль, ён акрамя гэтага, па-сутнасьці палітык-адзіночка. За ім няма тут структураў, якія б маглі арганізаваць кампанію ў ягоную абарону, і ў яго няма партнэраў у замежжы. Улада гэтым скарыстаецца, каб зрабіць яшчэ адзін прыклад для запалохваньня.”

У Першамайскім судзе Менску ёсьць яшчэ адна крымінальная справа супраць Андрэя Клімава – за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Суд пачаўся 6 красавіка, але паседжаньні адновяцца пасьля вынясеньня прысуду ў Цэнтральным судзе. Юрысты лічаць, што яшчэ адна крымінальная справа можа пагоршыць сытуацыю. Тым болей, што Андрэй Клімаў ужо быў адзін раз асуджаны і адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі паводле абвінавачваньня за нібыта эканамічныя злоўжываньні.

За паклёп на Аляксандра Лукашэнку адбываюць пакараньні таксама Валеры Леванеўскі і Аляксандр Васільеў.

Назіральнікі прагназуюць, што суд над Андрэем Клімавым будзе доўжыцца каля тыдня.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования