Берасьце: бюлетэні трапляюць у ліпавыя скрыні
24.09.2008.
Тэгі: выбары-2008, Берасьце.
Крыніца: .
На Берасьцейшчыне сёньня датэрміновае галасаваньне вядзецца на больш як 940 участках. У дальніх вёсках для галасаваньня выкарыстоўваюць яшчэ савецкія скрыні. Пра гэта паведамляе Аляксандар Рамановіч —давераная асоба Ўладзімера Казекі, які балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Днепра-Бугскай выбарчай акрузе № 10.
“Нідзе тут я ня бачыў новых скрыняў. А яшчэ высьвятляецца, што цяпер неабавязкова апячатваць верх скрыняў паперай з подпісамі ўсіх, хто ў складзе дадзенай камісіі. Таксама адмянілі сургуч. Адбітак пячаткі робіцца на плястыліне. Калі я пацікавіўся, у каго пячатка, то адказалі, што ў старшыні камісіі. Гэта значыць, што калі чалавек нядобрасумленны, то ён можа ў любы момант адчыніць скрыню і ўкінуць патрэбную яму колькасьць бюлетэняў”. Сытуацыю на Берасьцейшчыне камэнтуе старшыня праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Брэсцкая вясна” Ўладзімер Вялічкін: “Сёньня на выбарах бачым тыя ж скрыні, што і ў 2006 годзе. Перакананыя, што гэта прамы шлях для падмены галасоў менавіта ў пэрыяд датэрміновага галасаваньня. І калі лічыць, што прыкладна 33% галасоў на датэрміновым галасаваньні аддаюць кандыдату ад улады, то ў выніку выбараў маем магічную лічбу 82,5% . У Цэнтравыбаркам зь Берасьця накіраваныя ня толькі скаргі, але і канкрэтныя прапановы.
Навіны па тэме
30.06.2010 Абараніць гонар і годнасьць бабруйскаму актывісту не ўдалося
24.04.2010 Салігорск: “Кіднэппінгам” па кандыдату-маладафронтаўцу
19.04.2010 Віцебск: Апазіцыянеры не так агітавалі
16.04.2010 Барысаў: Раёнка ігнаруе выбарчую кампанію
05.04.2010 Баранавічы: Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус абскарджвае адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у судзе
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







