Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Суд абавязаў "Народную волю" выплаціць па 2 мільёны рублёў тром пазоўнікам з Салігорску. Сёньня ж супраць газэты судзяцца жыхары Клецку

09.06.2005.

Па звестках Радыё Свабода, судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Вера Тупік прыняла рашэньне прызнаць несапраўднымі і зьневажальнымі зьвесткі, надрукаваныя ў газэце "Народная воля" – подпісы грамадзянаў пад зваротам аб стварэньні руху "Воля народу " Сяргей Катовіча , Ніны Грэчыц і Ніны Фраловай. І прысудзіла выплаціць кожнаму зь іх па 2 мільёны рублёў кампэнсацыі. Пазоў Паўла Жышкевіча судзьдзя адхіліла. У сваіх пазовах прадстаўнікі прадпрыемства "Беларуськалій" патрабавалі па 50 мільёнаў рублёў кампэнсацыі.

Сёньня ў судзе Ленінскага раёну разглядаюцца аналягічныя пазовы ад 4-х жыхароў Клецку – Пятра Талайкі, галоўнага лекара мэдычнага аддзяленьня Клецку, дырэктаркі вясковай школы Ліліі Лібер, брыгадзіра Гудзько Івана і шматдзетнай маці Ірыны Закруты. Кожны зь іх патрабуе па 5 мільёнаў рублёў матэрыяльнай кампэнсацыі і прызнаньня зьневажальнымі зьвесткі, надрукаваныя ў "Народнай волі" – таксама подпісы пад стварэньнем руху "Воля народу".

Галоўны рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч прапанаваў пазоўнікам, каб яны адмовіліся ад матэрыяльных прэтэнзіяў, а газэта надрукуе абвяржэньне, але жыхары Клецку, я к і раней жыхары Салігорску, – адмовіліся.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования