Жанна Літвіна - лаўрэат прэміі Фонда Эберта па правах чалавека
27.09.2008.
Тэгі: узнагароды, свабода слова, прэмія.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Як стала вядома прэс-службе БАЖ, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна стала лаўрэатам прэміі Фонда імя Фрыдрыха Эберта па правах чалавека ў 2008 годзе.
"Свабода слова з’яўляецца неад’емнай часткай грамадзянскіх свабод і правоў чалавека. Калі яе няма, то і ўсе астатнія правы чалавека знаходзяцца пад пагрозай. Таму асноўная задача БАЖу – рабіць ўсё магчымае для абароны свабоды слова. Прысуджэнне гэтай прэміі азначае, што нашыя намаганні маюць пэўны плён", - так пракаментавала навіну прэс-службе ГА "БАЖ" сама Жанна Літвіна.
Цырымонія ўганаравання адбудзецца 12 снежня 2008 г. у Берліне. Плануецца, што з урачыстай прамовай выступіць Маціас Плацэк, прэм’ер-міністр федэральнай зямлі Брандэнбург (Германія).
Навіны па тэме
09.01.2009 А ў адказ цішыня
06.01.2009 Рэйтынгі Беларусі ў 2008-м годзе
30.12.2008 У Берасьці затрымалі распаўсюднікаў газэты
26.12.2008 Лідэр АГП дамагаецца адмены папярэджання
26.12.2008 Значэнне Інтэрнэту для свабоды выказванняў у Беларусі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








