Галоўныя навіны
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году


Акцыi супраць перайменаваньня праспэктаў будуць працягвацца

15.06.2005.

Акцыя супраць зьмяненьня назваў праспэктаў Машэрава і Скарыны была праведзеная 14 чэрвеня паводле новай тактыкі – удзельнікі разьдзяліліся на некалькі групаў і праводзілі акцыю ў тры этапы, паведаміла служба Радыё Свабоды.

А 6-й вечара некалькі дзесяткаў сяброў розных апазыцыйных палітычных партыяў сабраліся ля будынку Акадэміі тэатра і мастацтва. Сярод іх былі лідэр БНФ Вінцук Вячорка і лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Празь некалькі хвілінаў побач зь імі спыніўся аўтобус. Адтуль выйшлі амонаўцы і адразу пачалі выціскаць людзей у двор інтэрнату акадэміі. У гэты час апазыцыянэры раздавалі мінакам улёткі. Амонаўцы вырывалі іх з рук і, таму мінакі хапалі ўлёткі і хутка адыходзілі ў бок.

Калі амонаўцы ўбачылі, што журналісты сыходзяць, дык яны адразу пайшлі за імі. З боку гэта выглядала крыху камічна. Калі журналісты спыняліся, амонаўцы таксама спыняліся і пачыналі зь цікавасьцю разглядаць альбо свае боты, альбо будынкі.

Другая група апазыцыянэраў, пераважна моладзь, знаходзілася ля будынку кінатэатра “Кастрычнік”. Пакуль амонаўцы выціскалі людзей ад Акадэміі мастацтва, яны раздавалі мінакам інфармацыйныя бюлетэні. Калі да іх падышлі прадстаўнікі міліцэйскага кіраўніцтва Савецкага раёну і амонаўцы, улётак ужо не засталося. Маладыя людзі папросту стаялі і не разыходзіліся. Як яны потым патлумачылі Радыё Свабода, яны адцягвалі на сябе ўвагу міліцыянтаў.

На плошчы Якуба Коласа каля сарака чалавек сталі жывым ланцугом з партрэтамі Пятра Машэрава і Францыска Скарыны. Яшчэ некалькі чалавек раздавалі мінакам улёткі. Ім удалося пратрымацца амаль з паўгадзіны. Разгубленыя супрацоўнікі патрульна-паставой службы выклікалі сваіх калегаў з аддзелу грамадзкай бясьпекі. Яны затрымалі аднаго студэнта, які атрымаў з рук пікетоўцаў улётку. На пытаньне журналістаў: “За што?”, яны адказалі: “А ня трэба было браць”.

Хлопцы не сталі чакаць, пакуль на плошчу прыедуць амонаўцы. Яны хутка пайшлі па праспэкце Францыска Скарыны да будынку КДБ з партрэтамі ў руках…

Хлопцы паведамілі, што акцыі будуць адбывацца кожны панядзелак і аўторак. Тактыка правядзеньня акцыяў будзе мяняцца, каб даць магчымасьць давесьці інфармацыю да як мага большай колькасьці менчукоў.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования