У Сьветлагорску супрацоўнікамі міліцыі затрыманыя актывісты Партыі БНФ.
15.06.2005.
15 чэрвеня на адной з вуліц г. Сьветлагорску супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя старшыня Сьветлагорскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Болбас і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Віктар Раманішка.Абодва актывісты зьяўляюцца арганізатарамі раённага сходу актывістаў дэмакратычных сілаў, які праводзіцца ў межах праграмы абраньня адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі на прэзідэнцкія выбары 2006 году. Сход павінен быў адбыцца ў Сьветлагорску сёньня ў 19.00.
На дадзены момант В. Раманішка і В. Болбас знаходзяцца ў ГУУС г. Сьветлагорска. Іх далейшы лёс і абвінавачваньні з боку міліцыі не вядомыя. Па меркваньні кіраўніцтва Партыі БНФ прывентыўнае затрыманьне мясцовых актывістаў партыі мае на мэце зрыў правядзеньня сходу. Невыключана, што сёньня адбудуцца іншыя затрыманьні ўдельнікаў дадзенага мерапрыемства.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











