Барысаў: Паўтысячы бюлетэняў у скрыні для галасавання на даму
29.09.2008.
Назіральнікі Зміцер Бабіцкі і Зміцер Мацельскі, якія ўваходзілі ў каманду Сяргея Салаша, незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63, на ўчастку №45 (сярэдняя школа №23) зафіксавалі неапраўдана вялікую колькасць бюлетэняў у скрыні для галасавання на даму.
Па іх падліках, рэальная яўка з улікам датэрміновага галасавання на гэтым участку з агульнай колькасцю выбаршчыкаў 2814 склала не больш 30 адсоткаў. Аднак у скрыні для галасавання на даму аказалася каля паўтысячы бюлетэняў.
Назіральнікі рыхтуюць па гэтаму факту заяву ў пракуратуру.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








