У Кобрыне моладзь спрабавала правесці акцыю пратэсту
29.09.2008.
У Кобрыне па закліку "Маладога фронту" на галоўную плошчу горада ўчора выйшлі некалькі дзесяткаў маладых чалавек. Міліцыя перакрыла ўсе падыходы да месца правядзення акцыі пратэсту і не дала магчымасці падняць сцягі. Усе спробы прайсці на плошчу перапыняліся супрацоўнікамі міліцыі. Актывісты змаглі патрапіць на плошчу толькі к дзесяці гадзінам вечара, дзе і разгарнулі расцяжку "Байкот".
Тэлеканалу БелСАТ забаранілі рабіць здымкі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








