Мінюст патрабуе ад кіраўніцтва шэрагу партый тлумачэнняў з нагоды ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі ў дзень выбараў
30.09.2008. Крыніца: Интерфакс.
Міністэрства юстыцыі Беларусі запатрабавала ў некаторых палітычных партый тлумачэнняў з нагоды ўдзелу іх прадстаўнікоў у несанкцыянаванай акцыі ў мінулую нядзелю.
"Мерапрыемства было праведзена з парушэннем заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і з грубымі парушэннямі грамадскага парадку", - заявілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у Мінюсце.
Там адзначылі, што ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, у якім прынялі ўдзел асобныя прадстаўнікі кіраўніцтва некаторых палітычных партый, выкарыстоўвалася сімволіка гэтых палітычных аб'яднанняў.
"У сувязі з гэтым міністэрства юстыцыі выпатрабавала ў адпаведных палітычных партый тлумачэння па факце парушэнняў дзеючага заканадаўства", - адзначылі ў міністэрстве.
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








