Мінск адмовіў журналістам у перадачы тэлеінтерв’ю з Мілінкевічам
30.09.2008.
Тэгі: забарона, СМІ.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.
Тэлерадыёкампанія “Мір” адмовіліся забяспечваць перадачу відэасігналу для ўкраінскага “5-га канала” і польскага канала “TVN24”. Замежныя журналісты планавалі інтэрв’ю ў прамым эфіры з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.
Лідэру Руху “За Свабоду” не дазволілі прайсці ў будынак тэлерадыёкампаніі. Замежным журналістам адмовілі ў паслугах адзінага ў Мінску цэнтра перадачы відэаінфармацыі, нягледзячы на папярэднія дамоўленасці і аплату перадачы відэасігналу. Лідэр Руху “За Свабоду” мусіў адказваць на пытанні журналістаў па тэлефоне.
Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю замежным тэлеканалам даў сваю ацэнку выбарам у Палату прадстаўнікоў, якія адбыліся 28-га верасня. Лідэр Руху “За Свабоду” лічыць, што выбары не былі дэмакратычнымі галоўным чынам таму, што не адбылося сумленнага падліку галасоў.
На думку лідэра Руху “За Свабоду”, неабходна працягваць шукаць магчымасці для развіцця дыялогу паміж Беларуссю і Еўразвязам, не адыходзячы ад маральных прынцыпаў. Гэта неабходна перш за ўсё беларускаму народу, які хоча жыць у вольнай краіне.
У інтэрв’ю Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што дапамога Еўразвяза ў рэфармаванні эканомікі надзвычай важная дзеля захавання незалежнасці Беларусі.
Навіны па тэме
29.12.2008 Гарвыканкам забараніў шыльду БНР
15.12.2008 У Мінску забаранілі святкаванне гадавіны Белсату і паказ беларускіх кліпаў
09.12.2008 Улады Віцебску не жадаюць нагадаць гараджанам пра правы чалавека
03.12.2008 Пікеты ля помнікаў Леніну забараняюцца
01.12.2008 Сарваная вечарына, прысьвечаная Слуцкаму збройнаму чыну
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








