Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Выбары адбыліся. У Брэсцкім аблвыканкаме падвялі вынікі

30.09.2008.

29 верасня прайшла прэс-канферэнцыя па выніках выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Папярэднія вынікі яе агучыў сябра Цэнтрвыбаркама, начальнік галоўнага арганізацыйна-кадравага ўпраўлення Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда.

Ён падкрэсліў, што выбары адбыліся ва ўсіх 16 выбарчых акругах Брэсцкай вобласці: у галасаванні прынялі ўдзел 782,4 тысячы чалавек, або тры чвэрці ад агульнага ліку выбаршчыкаў.

Пры гэтым нельга скідаць з рахункаў тых, хто прагаласаваў супраць усіх. Напрыклад, у Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3, дзе балатаваліся старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, пенсіянер Аляксандр Мельнік і дырэктар гімназіі №6 г.Брэста Ганна Анішчук, такіх набралася каля 15 адсоткаў. Але рэкордная колькасць "супраць усіх", дакладней супраць аднаго кандыдата, прагаласавала выбаршчыкаў у Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15, дзе ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у адзіным ліку вылучаўся генеральны дырэктар ААТ "Пінсксаўгасбуд" Канстанцін Шэўчык (17,7%), і ў Івацэвіцкай выбарчай акрузе №11, дзе ў дэпутаты вылучылі генеральнага дырэктара ГУПП "Івацэвіцкае ЖКГ" Леаніда Кавалевіча (15,1%).

Ад кааліцыі АДС не прайшлі, але набралі больш усіх галасоў выбаршчыкаў дырэктар рэгіянальных праграм па Брэсцкай вобласці, ГА "Садзейнічанне Беларуска-Расійскай інтэграцыі "Разам" (ён жа - першы сакратар Брэсцкай раённай арганізацыі ПКБ) Анатоль Новік (17,3%), старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі (14,8%), старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч (14,3%) і старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі (13,5%). Па справаздачных дадзеных, прадстаўнікі Партыі ПНФ набралі Аляксандр Мех - у Кобрынскай выбарчай акрузе №12 (9,2% галасоў), Віталь Каратыш - у Лунінецкай акрузе №13 (8,3%) і Ўладзімір Казека - у Днепра-Бугскай акрузе №10 (6,3%).

У рэшце рэшт, большасцю галасоў выбаршчыкаў у дэпутаты патрапілі дзеючыя дэпутаты Алег Вялічка, Ніна Федарук, Анатоль Ваньковіч, Уладзімір Майсюк, Яўген Казімірчык, Уладзімір Здановіч і Ларыса Варшаловіч.

У той жа час, па выніках галасавання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Кучынскі не патрапіў у спіс дэпутатаў. Ён, па папярэдніх дадзеных, набраў усяго 28,2% галасоў выбаршчыкаў, саступіўшы генеральнаму дырэктару ААТ "Апцімалсэрвіс" Аляксандру Зазулі (53,3%).   

"Праваабаронцы за саабодныя выбары"

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования