Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Літоўскім тэлежурналістам дагэтуль не вярнулі касету з запісам Дня Волі

01.10.2008. Тэгі: канфіскацыя, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Беларуская міліцыя да гэтага часу не вярнула відэакасету з запісам вулічнай дэманстрацыі ў Мінску з нагоды Дня Волі, адабраную сёлета 25 сакавіка ў акрэдытаванай здымачнай групы Літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі (LRT). Беларускі бок ніяк не адрэагаваў і на афіцыйнае патрабаванне кіраўніцтва LRT кампенсаваць выдаткі на рамонт відэакамеры, зламанай у момант затрымання журналістаў LRT Руты Рыбачаўскене і Ёнаса Грышконіса.

Пра гэта ў гутарцы з

прэс-службай БАЖ 28 верасня паведаміла Рута Рыбачаўскене, якая зноў працавала на асвятленні вулічнай акцыі — гэтым разам на Кастрычніцкай плошчы ў дзень выбараў.

Нагадаем, карэспандэнт LRT Рута Рыбачаўскене і тэлеаператар Ёнас Грышконіс былі затрыманыя 25 сакавіка 2008 г. падчас разгону ў Мінску вулічнай дэманстрацыі. Разам з іншымі затрыманымі літоўскіх журналістаў адвезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе міліцыянты без складання пратаколу вынятку забралі ў іх касету з адзнятым на акцыі відэаматэрыялам. Таксама, па словах Р. Рыбачаўскене, у момант затрымання супрацоўнікі міліцыі пашкодзілі ім відэакамеру.

Гэты інцыдэнт выклікаў абурэнне МЗС Літвы. 26 сакавіка паслу Беларусі ў Літве Уладзіміру Дражыну была ўручана нота з патрабаваннем правесці расследаванне і вярнуць незаконна адабраную відэастужку. Адміністрацыя LRT таксама накіравала ў беларускую амбасаду ліст з просьбай высветліць прычыны інцыдэнту, вярнуць касету і кампенсаваць урон за сапсаваную відэакамеру.

22 красавіка беларускі амбасадар мусіў а­фіцыйна павыбачацца з нагоды здарэння. Кіраўніцтва LRT, аднак, зазначыла, што вусных прабачэнняў недастаткова і заявіла, што чакае вяртання касеты і кампенсацыі выдаткаў на рамонт камеры. Пра гэта гаварылася ў афіцыйным лісце ў беларускую амбасаду за подпісам дырэктара LRT Аўдруса Сяўрусявічуса.

Паводле Р. Рыбачаўскене, адказу на гэты ліст не паступіла дагэтуль.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования