Вядомыя людзі заклікаюць Сяргея Скрабца спыніць галадоўку
23.06.2005.
Шэраг вядомых асобаў зьвярнуліся да былога дэпутата Сяргея Скрабца з заклікам спыніць галадоўку, якую той трымае ў зьняволеньні 40-ы дзень. "Палітычная справа Сяргея Скрабца ўжо адбылася. Цяперашняя галодоўка ня мае ўплыву на палітычны працэс, а важнасьць захаваньня чалавечага жыцьця павінна заўсёды пераважаць. Мы разумеем матывацыю палітыка, але хацелі б, каб і нашую матывацыю таго, што галадоўку трэба спыніць, зразумеў і Сяргей," – гаворыцца ў звароце.Сярод іншых, зварот падпісалі пісьменьнікі Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько- Майсюк, Валянцін Тарас, музыкі – Аляксандар Кулінковіч, Ігар Варашкевіч, Лявон Вольскі, Сяргей Міхалок, Алег Хаменка, Вячаслаў Корань, Зьміцер Вайцюшкевіч, віцэ-прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, рэдактара часопіса "Абажур" Уладзімр Дзюба, журналіст Павал Мажэйка, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду, прафэсар Міхаіл Пастухоў, паведаміла “Радыё Свабода”.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









