Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


ЦВК ігнаруе скаргі на фальсіфікацыі вынікаў «выбараў»

03.10.2008. Тэгі: выбары-2008.
Крыніца: Радыё "Рацыя".

Сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік заявіў, што на вынікі «парламенцкіх выбараў» ніяк не паўплываюць скаргі назіральнікаў і экс-кандыдатаў у «дэпутаты».

«Нейкіх істотных фактаў, якія паказваюць на тое, што «выбары» прайшлі з парушэннямі заканадаўства і якія маглі бы паўплываць на вынікі галасавання, у скаргах, якія паступілі, няма», - падкрэсліў ён.

«Скардзяцца на тое, што ў складзе выбарчых камісіяў было недастаткова прадстаўнікоў палітычных партыяў, што нібыта з'яўляецца падставай для фальсіфікацыяў», - перадае «Интерфакс» словы Мікалая Лазавіка.

Акрамя таго, адзначыў Мікалай Лазавік, некаторыя назіральнікі скардзяцца на тое, што яны не атрымалі поўнага доступу да назірання за падлікам галасоў.

У Беларусі 28 верасня прайшлі «парламенцкія выбары». У іх удзельнічалі 264 кандыдаты па 110 выбарчых акругах. У ліку кандыдатаў было каля 100 прадстаўнікоў апазіцыі, але ніхто з іх не патрапіў у «палату прадстаўнікоў».

Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не прызнала «парламенцкія выбары» у Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі. Назіральнікамі АБСЕ адзначаны «дрэнны і нездавальняючы» працэс падліку галасоў у 50% выпадкаў. 40% назіральнікаў сказалі, што ў іх не было магчымасці ў поўнай меры ацаніць працэс падліку галасоў. Назіральнікамі АБСЕ зафіксаваныя выпадкі фальсіфікацыяў. «Выбары» не адпавядалі стандартам АБСЕ.

Колькасць скаргаў апазіцыі на парушэнні заканадаўства, падчас выбарчай кампаніі павялічылася да 135. Былыя кандыдаты ў дэпутаты «палаты прадстаўнікоў», іх давераныя асобы і назіральнікі паведамляюць у пракуратуру і ў Цэнтравыбаркам факты фальсіфікавання вынікаў галасавання, паведамляе Хартыя-97

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования