Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Старшыня АБСЕ сустрэўся з лідэрамі апазіцыі

08.10.2008. Тэгі: палітыка, АБСЕ.
Крыніца: Deutsche Welle.

7 кастрычніка увечары адбылася сустрэча дзейнага старшыні АБСЕ, міністра замежных справаў Фінляндыі Аляксандра Стуба з кіраўнікамі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

 

Па словах старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, мэтай візіту ў Беларусь і размовы Аляксандра Стуба з апазіцыяй была падрыхтоўка праекту рашэння сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаваў Еўразвязу па беларускім пытанні, якое будзе абмяркоўвацца ў панядзелак.

 

“Ён сказаў дзве рэчы: па-першае, выбары былі несвабодныя і несправядлівыя. Другая тэза – палітыка супрацоўніцтва лепш, чым палітыка ізаляцыі. Інакш кажучы, тое, што адбывалася пад час выбарчай кампаніі, гэта дрэнна, але разам з тым, трэба знаходзіць кропкі, дзе перасякаюцца інтарэсы Еўропы, міжнародных арганізацыяў, афіцыйнага Мінска і прыхільнікаў пераменаў. І з гэтым спрачацца складана”.

 

Што рабіць далей?

 

Па словах Лябедзкі, пытанне ацэнкі прайшоўшых выбараў не было галоўным на сустрэчы. Самым важным было – што рабіць далей. “Датычна санкцый наша пазіцыя такая, што іх нельга адмяняць адразу і цалкам, аднак можна адмяняць нешта сёння, але часова. Гэта значыць, што санкцыі могуць быць адмененыя на пэўны тэрмін, а за гэты прамежак часу ўлады павінны прад’явіць не толькі словы, якіх хапае, але рэальныя дзеянні і рэальныя перамены”.

 

На пытанне, якія маюцца на ўвазе перамены, Анатоль Лябедзька адказаў: “У першую чаргу, гэта змены ў заканадаўства, якое рэгулюе выбарчы працэс, каб ужо сёння была яснасць: праз тры гады ў нас будуць сапраўдныя прэзідэнцкія выбары, ці гэта зноў будзе імітацыйная кампанія”.

 

Каштоўнасці ці прагматызм?

 

Па словах старшыні АГП, старшыня АБСЕ менавіта на тэму будучых выбараў адрэагаваў найбольш зацікаўлена і жвава. “Я так разумею, гэта тое, што будзе абмяркоўвацца ў панядзелак, і што якраз і хвалюе. З аднаго боку, не хочацца адыходзіць ад прынцыпаў і каштоўнасцяў, а з іншага боку, цісне пэўны прагматызм. Я думаю, што гэтая прапанова можа быць і кампраміснай і можа знайсці адлюстраванне ў пазіцыі як еўрапейскіх парламенцкіх структураў, так і на ўзроўні ўрадавых”.

 

У аўторак стала вядома, што 10 кастрычніка не адбудзецца сустрэча лідэраў беларускай апазіцыі з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім. Як сказаў Анатоль Лябедзька, “напачатку была прапанова правесці такую сустрэчу 21-га, і раптам з’явілася інфармацыя, што ледзь не заўтра трэба вылятаць у Варшаву, і  ўлічваючы, што Сікорскі ўзяў на сябе функцыю пасярэдніка паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю, для нас гэта таксама было б важным і карыстным. Але прычыны, чаму гэта адкладваецца, нам невядомыя”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования