За паўгода ў Гомелі збілі трох замежных студэнтаў
08.10.2008.
Тэгі: студэнты, дыскрымінацыя.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
Каб абараніць індусаў ад кулакоў і гузакоў, БРСМ гатовы правесці іх з вучобы дадому.
Студэнта-індуса збілі ў мінулую суботу - 4 каcтрычніка - ля аўтобуснага прыпынку. Да роднага інтэрнату ён не дайшоў некалькі соткаў метраў. Навіна напужала іншых замежнікаў з медуніверсітэта. Студэнты сабраліся ў актавай зале інтэрната і расказалі пра свае страхі мясцовым міліцыянерам.
Загадчык інтэрната Сяргей Мядзведзеў распавёў нам пра акалічнасці збіцця індуса і той самы сход замежнікаў.
Сяргей Мядзведзеў: “Спачатку біліся нашы, рускія. Раптам яны пабачылі іншаземца і далі яму. У мой інтэрнат ён ішоў як госць. Пабілі моцна, але траўмаў і пераломаў не было. За апошнія паўгода ўжо было тры выпадкі збіцця нашых студэнтаў. Адбіраць нічога не адбіралі, не рабавалі. Але ў мінулы панядзелак яны вырашылі сабрацца, запрасілі міліцыю. Міліцыянер у нас ніколі не дзяжурыў і дзяжурыць, напэўна, не будзе. Затое ў нас ёсць кнопачка выкліку міліцыі. У выпадку чаго студэнты ведаюць, што трэба бегчы ў інтэрнат і на яе ціснуць”.
Пра тое, як іншаземцы раскрывалі свае крыўды міліцыі, вядома мала. У органах аховы парадку пра акцыю студэнтаў не распавядаюць. Тым часам у Інтэрнэце сход замежнікаў называюць бунтам: маўляў, у панядзелак студэнты-іншаземцы ў пратэст адмовіліся ісці на пары ва ўніверсітэт.
У прэс-сакратара Ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Ігара Грышкевіча мы спыталіся, ці праўда, што гомельскія студэнты бунтуюць і арганізавалі праз гэта сустрэчу з міліцыяй.
Ігар Грышкевіч: “Я такую інфармацыю пацвердзіць не магу”.
Намеснік дэкана факультэта іншаземных студэнтаў Віктар Мельнік растлумачыў, у чым заключаецца супрацоўніцтва студэнтаў і міліцыі:
Віктар Мельнік: “Сустрэча з супрацоўнікамі Савецкага РАУС Гомеля сапраўды адбылася. Студэнты папрасілі, міліцыя адгукнулася, выслухала, паабяцала ўзмацніць у інтэрнаце кантроль”.
Больш за тое, абаронай індусаў занялося гомельскае БРСМ. Яшчэ ў студзені мінулага году 18 грамадзян Індыі і Шры-Ланкі сталі сябрамі БРСМ, ды ад гузакоў замежнікаў гэта не выратавала.
Першы сакратар БРСМ Савецкага раёну Гомеля Станіслаў Чэмезаў распавёў нам пра працу з замежнымі студэнтамі.
Станіслаў Чэмезаў: “Летам яны нават ездзілі са славянскімі хлопцамі у лес – турзлёт і ўсё астатняе. Праца па іх абароне вядзецца і зараз. Хлопцы разам ездзяць дадому, бо хто разам, той і даязджае да дому. Часам добраахвотнымі дружынамі мы арганізоўваем дзяжурствы ў “гарачых кропках”, найчасцей вакол інтэрнатаў. Іншаземцы не проста прагнуць нашай абароны, але і самі ўваходзяць у БРСМ. У яшчэ адным ВНУ, дзе я ўзначальваю ячэйку, ёсць студэнты і з Расійскай Федэрацыі, і з розным колерам скуры. І, вядома, уваходзяць у БРСМ. Не скажу, што гэта сотні чалавек, але дзесяткі”.
Індусы таксама могуць за сябе пастаяць. У 2004 годзе ў бойцы з замежнікамі быў забіты грамадзянін Беларусі. Пачалі крымінальную справу, індуса, які смяротна параніў беларуса, судзілі па артыкуле “хуліганства”.
Навіны па тэме
18.12.2008 На ліст праваабаронцаў да Лукашэнкі адказаў МУС
11.12.2008 У Баранавічах акцыя праваабаронцаў – у моладзевым асяродку
10.12.2008 КДБ папярэджвае ліцэістаў
28.11.2008 «Рэпарцёры без межаў»: «Газет у Беларусі шмат, а вярнулі толькі дзве»
27.11.2008 Галоўнаму ідэолагу краіны распавялі пра праблемы незалежных СМІ
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








