Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Пракуратура пасылае журналістаў у КДБ

08.10.2008. Тэгі: КДБ, канфіскацыя, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Адказ на чарговае патрабаванне вярнуць адабраную падчас сакавіцкага ператрусу маёмасць атрымаў днямі з пракуратуры Мінска сябра БАЖ з Баранавічаў Аляксей Белы.

У лісце за подпісам начальніка следчага аддзела пракуратуры Мінска Сяргея Іванова паведамляецца, што маёмасць, адабраная ў журналіста, знаходзіцца ў КДБ Рэспублікі Беларусь і можа быць вернутая супрацоўнікамі гэтага ведамства.­

«Пракуратурай горада Мінска арышт на яе (маёмасць – заўвага прэс-службы БАЖ) не накладаўся, да матэрыялаў… крымінальнай справы ў якасці рэчавых доказаў, вынятыя ў Вас прадметы не далучаліся», — піша следчы Іваноў.

Сітуацыю, якая склалася з вяртаннем вынятай маёмасці Аляксей Белы лічыць «абсалютна ненармальнай».

«Ператрус ладзіўся на падставе “даручэння” намесніка пракурора Мінска А.Стука. Зараз жа сталічная пракуратура, папросту кажучы, умывае рукі. Паколькі пракуратура дала ўказанне забраць маёмасць, чаму яна не дае ўказанне яе вярнуць? Мне нават не паведамілі, дзе дакладна я магу забраць адабраныя ў мяне рэчы», — зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу БАЖ Аляксей Белы.

Нагадаем, Аляксей Белы аказаўся ў ліку незалежных журналістаў, у кватэрах і офісах якіх 27-28 сакавіка супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы і забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя рэчы. Усяго па Беларусі (з улікам журналістаў, якія знаходзіліся ў офісах, дзе ладзіліся ператрусы, і былі часова затрыманыя ці падвергнуліся іншаму ўціску з боку сілавікоў) тады пацярпелі больш за 25 прадстаўнікоў прэсы.

Паводле тлумачэнняў следчых, тэхніку забіралі для праверкі на прадмет дачынення да крымінальнай справы аб знявазе прэзідэнта Лукашэнкі. Справа была распачатая яшчэ ў жніўні 2005 г. па факце распаўсюд¬у у Інтэрнеце палітычных мультфільмаў, персанажы якіх былі падобныя да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования