Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Еўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі

09.10.2008. Тэгі: Еўрапарламент, выбары-2008.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Сёньня раніцай Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі, якая абмяркоўвалася на ўчорашніх дэбатах . Праект быў падрыхтаваны і ўнесены на разгляд пяцьцю фракцыямі Эўрапарлямэнту. Ён быў ухвалены абсалютнай большасьцю галасоў. “За” прагаласавалі 597 дэпутатаў, 31 -- “супраць”, 22 дэпутаты ўстрымаліся.

У рэзалюцыі Эўрапарлямэнт заклікае выканаўчыя органы Эўразьвязу спрасьціць працэдуру атрыманьня эўрапейскіх візаў для грамадзян Беларусі, а таксама прыпыніць візавыя санкцыі Эўразьвязу супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў на паўгоду, каб за гэты час у Беларусі быў перагледжаны дыскрымінацыйны закон аб сродках масавай інфармацыі.

Пры гэтым прапанова прыпыніць візавыя санкцыі не датычыцца асоб, што ўдзельнічалі ў парушэньнях дэмакратычных выбарчых стандартаў і правоў чалавека.

У рэзалюцыі Эўрапарлямэнт вітае вызваленьне палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча, а таксама называе ўмовы верасьнёўскіх парлямэнцкіх выбараў у Беларусі значна лепшымі, чым падчас выбараў 2004 і 2006 году. Пры гэтым, аднак, у рэзалюцыі выказваецца "глыбокае расчараваньне" тым, што ў Беларусі не адбылося дэмакратычных зьменаў, на якія спадзяваўся Эўразьвяз, і што, нягледзячы на невялікія паляпшэньні, выбары не адпавядалі стандартам Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.

Эўрапарлямэнт таксама заклікаў беларускія ўлады правесьці сапраўды дэмакратычныя выбары ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі і для гэтага, сярод іншага, даць прадстаўнікам усіх партыяў доступ да выбарчых камісіяў на ўсіх узроўнях, а таксама скасаваць працэдуру датэрміновага галасаваньня, ці прынамсі забясьпечыць асобны падлік і запіс ў выбарчыя пратаколы галасоў з датэрміновага галасаваньня.

У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік да беларускага ўраду паважаць правы чалавека і для гэтага скасаваць шэраг артыкулаў крымінальнага кодэксу, якія выкарыстоўваюцца для рэпрэсій, устрымацца ад перасьледу беларускіх студэнтаў, якія вучацца за мяжой пасьля выключэньня зь беларускіх ўнівэрсытэтаў за грамадзкую дзейнасьць, а таксама зьняць перашкоды на шляху рэгістрацыі няўрадавых арганізацый.

Эўрапарлямэнт таксама вітаў тое, што, нягледзячы на вялікі ціск, Беларусь не прызнала незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. У рэзалюцыі выказваецца асуджэньне таго, што Беларусь адзіная сярод краінаў Эўропы захоўвае сьмяротнае пакараньне.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования