Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Міхаіл Пастухоў: “Гэта рэпрэсіўны закон”

10.10.2008. Тэгі: заканадаўства, СМІ, інтэрнет.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі ў чацьвер прыняла ў другім чытаньні законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”. Паводле міністра сувязі і тэлефанізацыі Мікалая Панцялея, у законапраекце аформлены патрабаваньні да працэсу стварэньня, эксплюатацыі і дзяржаўнай рэгістрацыі інфармацыйных сыстэм.

Ці выклікаюць некаторыя палажэньні гэтага закону занепакоенасьць з пункту гледжаньня свабоды інфармацыі? Навошта дзяржаўным органам патрэбны гэты закон? На гэтыя пытаньні адказвае кіраўнік Цэнтру прававой абароны БАЖ, былы сябра Канстытуцыйнага Суду Міхаіл Пастухоў: “На маю думку, гэта рэпрэсіўны закон, які ўяўляе непасрэдную пагрозу існаваньню незалежных мэдыяў у Беларусі і ў цэлым свабодзе інфармацыі. У законе выбудаваная фактычна ідэалягічная вэртыкаль, вэртыкаль уладных органаў, якія будуць кантраляваць усе плыні інфармацыі, што праходзяць электронныя, друкаваныя СМІ і Інтэрнэт. Узначальваць гэтую вэртыкаль будзе Нацыянальны цэнтар гарантаваньня бясьпекі пры прэзыдэнце РБ. Фактычна ўзводзіцца новая сыстэма органаў, якія будуць ажыцьцяўляць кантроль за інфармацыяй?”

Цыганкоў: “Якія паўнамоцтвы ў гэтых органаў і ў чым іхняя рэпрэсіўнасьць?”

Пастухоў: “У кожнага органа паўнамоцтвы розныя, пачынаючы ад прэзыдэнта, ураду і некаторых міністэрстваў. Нават Нацыянальная акадэмія навук ў сфэры інфарматызацыі будзе ажыцьцяўляць пэўныя паўнамоцтвы, магчыма, зьвязаныя з рэгістрацыяй інфармацыйных рэсурсаў. Больш за тое, на кожным дзяржаўным прадпрыемстве, дзе ёсьць нейкія крыніцы інфармацыі, будуць уведзены пасады людзей, адказных за выкарыстаньне гэтай інфармацыі і яе распаўсюд”.

Цыганкоў: “Ці зьвярталі прадстаўнікі БАЖ увагу на палажэньні гэтага закону, ці яго абмеркаваньне прайшло незаўважаным?”

Пастухоў: “Юрысты БАЖ неаднаразова зьвярталі ўвагу на недакладнасьці, што ёсьць у законапраекце, двойчы мы накіроўвалі нашы аб’ёмныя прапановы і заўвагі. Двойчы мяне запрашалі на пасяджэньне рабочай групы, але ніводная з прынцыповых заўваг і прапаноў не была прынятая рабочай групай.

Мы ўвогуле выступалі супраць прыняцьця гэтага закону. Мы лічым, што далейшая рэглямэнтацыя пытаньняў, зьвязаных з правам на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі, будзе толькі супярэчыць канстытуцыйнаму праву. Дзяржава ўрываецца ў інфармацыйную прастору, фактычна ўводзіцца дзяржаўная манаполія на інфармацыю. Мяркую, гэта і ёсьць галоўная мэта прыняцьця гэтага дзіўнага для эўрапейскіх краін закону”.

На нашу думку, шэраг палажэньняў закону супярэчыць і Канстытуцыі Беларусі (артыкулы 33 і 34, права на свабоду слова і свабоду інфармацыі) і міжнародным стандартам”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования