Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Учынены напад на салігорскую праваабаронцу

10.10.2008. Тэгі: перасьлед, праваабаронцы, пагрозы.
Крыніца: Радыё «Свабода».

9 кастрычніка ў Салігорску напалі на салігорскую праваабаронцу Яну Палякову. У міліцыі яна атрымала яшчэ адну траўму. Яна Палякова цяпер знаходзіцца дома.

Яна расказала, што на яе напалі а 5-й вечара: “Падышоў, ўдарыў мяне па патыліцы і сказаў: «Сука, калі ты не заціхнеш, то гэта апошняе папярэджаньне!». У мяне каса́ ўверх закладзеная. Ён схапіў мяне за валасы і ўдарыў скроньню ці то аб дзьверы, ці то аб вяршнік, ці яшчэ аб нешта”.

Яна Палякова расказала, што сама, проста з пад’езду па мабільным тэлефоне выклікала “хуткую дапамогу”, а потым і міліцыю. У траўмапункце ёй аказалі мэдычную дапамогу, пасьля яна доўга чакала, пакуль туды прыедуць міліцыянты. З траўмапункту яе забралі ў міліцыю, каб яна там напісала заяву аб нападзе.

Яна Палякова паведаміла, што ў міліцыі ёй стала кепска. Калі яна паспрабавала выйсьці на сьвежае паветра, то адчула ўдар:

“Ён мяне схапіў за кофту і так штурхнуў, што я апынулася на падлозе. Сядзела і не магла ўстаць. Моцны боль унізе хрыбетніцы, і нага цяпер так баліць, што не магу на ёй стаяць”.

Варта прыгадаць, што 30 жніўня Яну Палякову ў цэнтры Салігорску затрымалі міліцыянты. Тады, паводле ейных слоў, людзі ў цывільным і ўчастковы міліцыянт у пастарунку прапанавалі ёй падпісаць нейкія дакумэнты. Калі ж жанчына паспрабавала іх узяць, каб прачытаць, то атрымала моцны ўдар па руках, а потым яшчэ ўдары па нагах. Мэдыкі потым зафіксавалі пабоі.

У часе выбараў у Палату прадстаўнікоў Яна Палякова зьбірала подпісы за Вольгу Казуліну. Праваабаронца лічыць, што такім чынам у міліцыі яе паспрабавалі запалохаць.

Яна Палякова сёньня мелася накіраваць скаргу ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў, бо з абласной пракуратуры атрымала адмоўны адказ .

Жанчына ўпэўнена, што мэта нападу — канчаткова яе запалохаць: каб яна спыніла сваю дзейнасьць і ня скардзілася на дзеяньні мясцовых міліцыянтаў.

“Гэта помста за тое, што я пасьмела зьвярнуцца з адпаведнаю заявай на супрацоўніка міліцыі і ўказаць ягонае прозьвішча”, перакананая Яна Палякова.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования