Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Шклоў: "чарнавыя" пратаколы?

10.10.2008. Тэгі: выбары-2008.
Крыніца: Радыё «Свабода».

На паседжаньні Шклоўскай выбарчай камісіі дванаццаць яе сяброў адзначылі дзеяньні свайго калегі Пятра Мігурскага дыскрэдытуючымі працу камісіі. 28 верасьня, у дзень выбараў у палату прадстаўнікоў, Пётар Мігурскі выявіў тры несапраўдныя выніковыя пратаколы участковых камісіяў. Ад сваёй камісіі ён запатрабаваў ануляваць вынікі выбараў па Шклоўскай выбарчай акрузе. Адпаведную заяву ён накіраваў і ў Цэнтарвыбаркам, тая перадаслала яе на разгляд назад у Шклоў.

Заява й стала нагодай для правядзеньня паседжаньня. На ім прысутнічалі ўсе трынаццаць сяброў камісіі, а таксама старшыні і сакратаркі ўчастковых камісіяў, адкуль былі несапраўдныя пратаколы. Прыйшоў на паседжаньне і былы кандыдат у дэпутаты Рыгор Кастусёў. Прысутнічалі журналісты.

Пётар Мігурскі выявіў тры пратаколы. Два зь вёскі Александрыя — адзін не запоўнены, але падпісаны, другі — запоўнены алоўкам і таксама падпісаны, — і трэці, зь вёскі Бушлякі, таксама не запоўнены, але падпісаны. На паседжаньні старшыні камісіяў з Аляксандрыі Тацяна Кавалёва і з Бушлякоў Генадзь Шанталосаў выяўленыя Мігурскім пратаколы назвалі чарнавымі, якія нібыта ляжалі паверх сапраўдных, запоўненых паводле заканадаўства. Выступы калегаў Мігурскага зводзілі да таго, што праблему, зь якой ён сутыкнуўся,  варта было спачатку абмеркаваць у камісіі, а не кідацца адразу скардзіцца ў Цэнтарвыбаркам.

Пасьля амаль гадзіннага абмеркаваньня старшыня камісіі Людміла Глякава зачытала загадзя падрыхтаваны пратакол. Камісія, гаворыцца ў ім, фактаў скажэньня вынікаў галасаваньня на ўчастку №10 у Аляксандрыі і №20 у Бушляках ня выявіла. Старшыням жа гэтых камісіяў зробленая заўвага пра недапушчальнасьць захаваньня чарнавых матэрыялаў з сапраўднымі.

 Асобным пунктам камісія дала ацэнку дзеяньням заяўніка: “Адзначыць дзеяньні Пятра Сьцяпанавіча Мігурскага, сябра акруговай выбарчай камісіі, як дыскрэдытуючыя працу акруговай выбарчай камісіі. Адмовіць Пятру Мгурскаму ў задавальненьні яго заявы”, зачытала Людміла Глякава.

Адразу па сканчэньні паседжаньня Пётар Мігурскі так пракамэнтаваў пастанову сваіх калегаў: “Па-першае,  ні я дыскрэдытаваў працу камісіі, дыскрэдытавалі яе тыя старшыні й сакратары ўчастковых камісіяў, якія ўчынілі тыя дзеяньні, пра якія мы сёньня гаварылі. Падача чыстых блянкаў пратаколаў з подпісамі сяброў участковых камісіяў --  гэта прэлюдыя да фальшаваньня выбараў”.

Пракамэнтаваў пастанову камісіі й былы кандыдат у дэпутаты, старшыня рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў: “Камісія не разглядала факт злачынства, а разглядала сябра камісіі, які злавіў злачынцаў за руку ў дзень выбараў. Зразумела, Шклоўскі райвыканкам спрабуе прыгожа выйсьці з гэтай сытуацыі. Яны нічога іншага не прыдумалі, як проста нібыта разглядзець пэрсанальную справу Мігурскага”

Выніковы пратакол па галасаваньні у Шклоўскай выбарчай акрузе Пётар Мігурскі так і не падпісаў.

Не падпісаў пратаколу й сябра Магілёўскай Кастрычніцкай камісіі, кіраўнік Партыі камуністаў беларускай Валер Беразіенка. У яго шмат прэтэнзіяў да працы камісіі. Пра іх ён паведаміў у скарзе Цэнтарвыбаркаму. Спадар Беразіенка кажа, што ня ведае, ці разглядалі яе. Паводле праваабаронцаў, на Магілёўшчыне ніводнай скаргі на парушэньні выбарчага заканадаўства падчас галасаваньня не задаволена. Іх, зазначаюць праваабаронцы было больш за пяцьдзесят.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования