Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Рэжысёр «экстрэмісцкага» фільма: «Я разлічваў хіба што на ацэнку журы, але ніяк не суда»

10.10.2008. Тэгі: суды, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Рэжысёр польскага дакументальнага фільма ­«Lekcja Bialoruskiego» («Урок беларускай мовы») М­іраслаў Дэмб­іньскі быў агаломшаны весткай пра тое, што яго твор у Б­еларусі ­быў прызнаны экстрэміс­цкім матэрыялам­ і зараз падлягае знішчэнню.

«Калі я дав­едаўся пра тое, што мой фільм прызнаны экстрэмісцкім, я быў ­проста ў шоку. Я рабіў яго для публічных паказаў і спадзяваўся хіба што на рэцэнзіі ад журналістаў, ад журы якіх-небудзь кінафестываляў, але ніяк не на ацэнку ў судах», — прызнаўся Міраслаў Дэмбіньскі ў гутарцы з прэс-службай БАЖ.

«Наколькі я разумею, зараз усе асобнікі фільма, якія будуць знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі, падлягаюць знішчэнню. Калі шчыра, гэта больш нагадвае не часы дэмакратыі, а падзеі ля Рэйхстагу ў фашысцкай Германіі, калі палілі кнігі. Тым больш, я так разумею, мой фільм – не адзіны інфармацыйны матэрыял, які прызнаны экстрэмісцкім…»

Міраслаў Дэмбіньскі дадаў, што фільм «Lekcja Bialoruskiego» атрымаў 17 узнагарод на&nbs­p;разнастайных еўрапейскіх кінафестывалях. У аснове фільма ляжыць расповед пра жыццё вучняў закрытага Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, іх удзел у палітычным жыцці краіны, пікам якога сталі выбары прэзідэнта 2006 года і паслявыбарчыя пратэсты.

Нагадаем:
Днямі стала вядома, што 6 дыскаў з запісам польскага дакументальнага фільма «Lekcja Bialoruskiego», а таксама тры дыскі з запісам варшаўскага канцэрта 2006 г. «Салідарныя з Беларуссю», і 7 дыскаў з фотаздымкамі з Кастрычніцкай плошчы ў дзень выбараў 2006 года прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Паведамленне пра гэта надрукавала 2 кастрычніка газета «Звязда». Паводле выдання, рашэнне аб прызнанні згаданых дыскаў экстрэмісцкімі прымаў суд Кастрычніцкага раёна Гродна, і яно ўжо ўступіла ў законную сілу з 16 верасня 2008 года.

Крыху раней, 9 верасня, суд Іўеўскага раёна (Гродзенская вобл.) прызнаў жнівеньскі нумар незарэгістраванай газеты «Свабода» (№ 127 за 14–27.08.2008) экстрэміcцкім і пастанавіў знішчыць 5 тысяч асобнікаў гэтага выпуску. Грамадзянская справа была ўзбуджана на падставе заявы, якую падпісаў 4 верасня начальнік Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігар Сяргеенка. УКДБ падалася падазронай публікацыя «Вайна ў Грузіі», змешчаная ў нумары выдання.

Той жа І. Сяргеенка ініцыяваў грамадзянскі працэс у г. Гродна аб прызнанні экстрэмісцкімі шэрагу іншых матэрыялаў, якія беларускія мытнікі вымалі ў грамадзян на працягу апошніх трох гадоў: асобнік газеты беларускіх палякаў «Glos znad Niemna na uchodzstwie», выданне «Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 годзе», аўдыёзапіс праграм польскага радыё, «Асновы стратэгіі АДС» і «Праект рэзалюцыі Кангрэсу дэмакратычных сіл», бюлетэнь «Свабодная думка», кнігі «Лісты з лесу» (аўтар — Павел Севярынец) і «Выпадковы прэзідэнт» (аўтары — журналісты Святлана Калінкіна і Павел Шарамет) і іншыя матэрыялы. Слуханні па справе пачнуцца ў Кастр­ычніцкім раённым судзе ў гэтым месяцы.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования