Па справе выбуху дапытваюць нават дзяцей
13.10.2008.
Тэгі: непаўнагадовыя, выбух 4 ліпеня.
Крыніца: Радыё «Свабода».
9-гадовага жыхара вёскі Верамейкі, што на Чэрыкаўшчыне, Яўгена Герасімава выклікалі ў міліцыю. Выклік - у сувязі з расьсьледаваньнем справы выбуху ў Менску 4 ліпеня. У позьве пазначана “зьявіцца ў Чэрыкаўскі аддзел міліцыі па пытаньнях адпрацоўкі асобаў на датычнасьць да выбуху”.
Пра выклік хлопца ў міліцыю карэспандэнту крычаўскай газэты “Вольны горад” Раману Раждзественскаму паведаміла яго маці Алена Бальшакова. Паводле яе, у міліцыі зьбіраліся ўзяць у сына адбіткі пальцаў.
Паводле спадара Раждзественскага, хлопчыка ўжо дапытвалі наконт выбуху проста ў школе мясцовы ўчастковы й старшы сяржант Іваноў з Чэрыкава. Пра гэта маці даведалася выпадкова. Хлопец меўся прыйсьці ў міліцыю 9 кастрычніка, аднак маці не пусьціла, каб не траўмаваць ягоную псыхіку.
Раман Раждзественскі паведаміў, што Яўген трэцяга й чацьвёртага ліпеня гасьцяваў у сваёй бабулі пад Менскам, у Заслаўі. Разам з ім была ягоная маці.
Навіны па тэме
19.12.2008 У Гомелі міліцыя ўзяла адбіткі пальцаў у незалежнага журналіста Дзмітрыя Кармазіна
01.12.2008 Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.10.2008 Затрыманы падазраваны ў дачыненьні да выбуху 4 ліпеня
03.10.2008 Пагалоўная дактыласкапія ўсіх беларусаў?
17.09.2008 Як кругі на вадзе…
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








