Цэнтрвыбаркам адмовіў у задавальненні скаргаў
14.10.2008.
Тэгі: скаргі, выбары-2008, ЦВК.
Крыніца: Радыё «Свабода».
13 кастрычніка Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі адмовіла ў задавальненьні скаргаў некаторых былых кандыдатаў у дэпутаты. Пяць чалавек патрабавалі прызнаць вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня ў сваіх акругах несапраўднымі, яшчэ чатыры патрабавалі пераліку галасоў на асобных выбарчых участках.
Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік сказаў “Свабодзе”: “Скаргі хоць і былі даволі аб’ёмістымі, але канкрэтных фактаў парушэньня выбарчага заканадаўства, якія б давалі падставу для адмены выбараў у акрузе альбо перагляду вынікаў галасаваньня на асобных выбарчых участках, не было. Таму ўсе скаргі засталіся без задавальненьня”.
Сярод тых, каму сёньня адмовіў Цэнтарвыбаркам, — Сяргей Калякін, Уладзімер Навасяд, Леанід Невар, Уладзімер Сякерка ды іншыя. Спадар Навасяд тлумачыць, што падчас выбарчай кампаніі ў ягонай акрузе было мноства парушэньняў. Напрыклад, ягонаму канкурэнту — дзейнаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў Генадзю Давыдзьку — улады, насуперак закону, зрабілі вялікую піяр-кампанію: “За пяць дзён да пачатку выбараў у газэце “Минский курьер” надрукавалі ягоную перадвыбарную праграму накладам 10 тысяч асобнікаў. І яе распаўсюджвалі непасрэдна ў выбарчай акрузе. Між тым, у законе, у спэцыяльнай пастанове ЦВК, пералічаныя рэспубліканскія выданьні, у якіх можна друкаваць праграму. І канечне, ёсьць розьніца, калі яе друкуюць не за 20 дзён да пачатку выбараў, як прадугледжвае закон, а за 5 і распаўсюджваюць у акрузе”.
Уладзімер Навасяд кажа, што ён не спадзяваўся на тое, што Цэнтравыбаркам зойме пры разглядзе скаргаў прынцыповую пазыцыю. А свой зварот сюды тлумачыць выключна асабістымі абавязкамі перад сваёй камандай: “Вялікую колькасьць людзей я задзейнічаў у выбарчай кампаніі. І найперш перад імі я павінен быў зрабіць усё, выкарыстаць усе магчымасьці”.
Зь дзевяці скаргаў ЦВК разьгледзела сем. Дзьве не разглядаліся наагул, паколькі заяўнікі падалі іх «з парушэньнем працэдураў і тэрміну іх падачы».
Сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік гаворыць, што больш заяўнікам скрадзіцца няма куды: «Выбарчае заканадаўства прадугледжвае, што ў гэтых пытаньнях рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі зьяўляецца канчатковым і абскарджваньню не падлягае».
Навіны па тэме
09.01.2009 6000 подпiсаў за рэферэндум у Магiлёве сабралi прадпрымальнiкi рынку мiкрараёна «Саломiнка»
09.01.2009 Беларусь ігнаруе рашэньні ААН
08.01.2009 Забарону “Марша “дробных хуліганаў” суд прызнаў правамернай
08.01.2009 Ураду Беларусі прыдзецца адказаць, за што сядзеў дэмакрат
19.12.2008 Судовае паседжанне па справе “дробных хуліганаў” перанесена
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








