Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 55 членаў Савета Рэспублікі
14.10.2008.
Тэгі: выбары-2008.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
На пасяджэнні 14 кастрычніка Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў 55 членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання.
З 3 па 10 кастрычніка мясцовыя саветы дэпутатаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і дэпутаты Мінскага гарадскога савета дэпутатаў абіралі членаў верхняй палаты парламента ад сваіх рэгіёнаў. У кожнай вобласці было выбрана па восем сенатараў. У Мінску — толькі сем, таму што протаіерэй Фёдар Поўны адмовіўся вылучацца. У сувязі з гэтым у сталіцы пройдуць паўторныя выбары.
Сярод зарэгістраваных Цэнтрвыбаркамам членаў Савета Рэспублікі — спікер верхняй палаты Генадзь Навіцкі, старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў, старшыня праўлення ААТ "ААБ "Беларусбанк" Надзея Ермакова, былы пасол у Канадзе Ніна Мазай, намеснік дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы Антаніна Морава, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў, намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Яўген Смірноў, генеральны дырэктар СТАА "Марка" Мікалай Мартынаў і іншыя.
Савет Рэспублікі складаецца з 64 чалавек. Да абраных на рэгіянальным узроўні сенатараў павінны далучыцца восем чалавек, прызначаных прэзідэнтам, паведамляе БелаПАН.
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








