Галоўныя навіны
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў


Лукашэнка вынайшаў яшчэ адзін спосаб папоўніць казну: браць плату пры перасячэньні мяжы

30.06.2005.

Дзяржаўная мяжа Беларусі робіцца платнай, паведаміла Радыё Свабода. За яе перасячэньне беларускім і замежным грамадзянам трэба будзе плаціць, такі ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка 29 чэрвеня.

Права ўвядзеньня такога збору дазволена абласным Саветам і Менскаму гарсавету. Паводле указу, ён не павінен перавышаць чвэрці базавай велічыні, што складае крыху больш за 6 тысяч беларускіх рублёў альбо каля 3 даляраў.

І грамадзянаў Беларусі, і наведнікаў зь іншых краінаў, новаўвядзеньне, на думку экспэртаў, наўрад ці ўзрадуе. Аглядальнік газэты “Беларускі рынак”, юрыст Сяргей Балыкін камэнтуе: "Гэта сьведчыць пра тое, што наша дзяржава недастаткова цывілізаваная. Бо гэта сапраўдная дзікасьць браць грошы за перасячэньне мяжы. А для замежных грамадзянаў яна і была, і становіцца, і будзе далей ўсё менш прывабнай для турызму, нейкіх дзелавых паездак і гэтак далей. Гэта азначае толькі тое, што ў дзяржавы няма нейкіх іншых магчымасьцяў браць грошы, напрыклад, ад прадпрымальніцкай дзейнасьці, і яна спрабуе браць нейкія цьвёрдыя сумы падаткаў, ад якіх немагчыма ўхіліцца”.

Меркаваньне пра чарговы захад камэрцыялізацыі дзяржаўнай мяжы падзяляе і былы намесьнік міністра замежных справаў Андрэй Саньнікаў. Ён кажа, што гэта сапраўды камэрцыялізацыя дзяржаўнай мяжы, бо не існуе такой практыкі. Існуе практыка экалягічных падаткаў. “Я думаю, што тут ёсьць яшчэ такая нянавісьць з боку ўладаў да грамадзянаў, якія выяжджаюць на адпачынак. Мы ведаем, што вышэйшыя дзяржаўныя асобы ня могуць паехаць у краіны Эўропы, напрыклад. Па-першае, не запрашаюць, а па-другое, ёсьць сьпіс забароненых на ўезд,” -- зазначыў Андрэй Саньнікаў.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования