Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


“На дзяржаўную дапамогу шматдзетнай сям’і пражыць немагчыма”

14.10.2008. Тэгі: грамадства.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Cёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Сьвята было заснаванае ў 1996 годзе па распараджэньні Аляксандра Лукашэнкі. Сьвяткаваньне Дня маці кіраўнік дзяржавы прымеркаваў да вялікага праваслаўнага сьвята Пакрова Сьвятой Багародзіцы.

У 30 краінах сьвету Дзень маці адзначаюць у сярэдзіне траўня. У былых савецкіх рэспубліках па традыцыі мацярок віншуюць часьцей за ўсё 8 сакавіка. Чаму ў Беларусі дзень маці прымеркаваны да Пакрова? Этнакультуроляг Антаніна Хатэнка выказала такое меркаваньне:

“Мы свайго традыцыйнага ня надта разумеем і памятаем, і вызнаем. А калі сьвята прыдуманае і прывязанае... Ну, Пакроў, канечне, ведаюць. Але яно настолькі дваістае па сэмантыцы. З аднаго боку, гэта абсалютна паганскі звычай – пакрываньне зямлі, закрываньне на зіму, на сон, на сьмерць. З другога боку, тут ужо прывязаная чыста хрысьціянская традыцыя, больш высокая, больш адухоўленая... Магчыма, ёсьць у гэтым нейкі сэнс, ёсьць зачэпка, каб зрабіць традыцыяй, але яно зноў робіцца чыноўна. Так, зьверху спусьцілі: давайце мы будзем лічыць гэта сьвятам маці...”

Цяпер у Беларусі пражывае больш за паўтара мільёна сем’яў, якія выхоўваюць 1 мільён 900 тысяч дзяцей. Няпоўных сем’яў – 355 тысяч. У бальшыні зь іх выхоўвае дзяцей маці, але ў 18 тысячах сем’яў дзяцей гадуе адзін бацька. Як паведаміла начальнік Упраўленьня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Тацяна Шаметавец, у наступным годзе плянуецца заснаваць яшчэ і Дзень бацькі.

Год таму дзяржава “парадавала” мацярок адменай ільготаў на бясплатныя лекі для дзетак да 3 гадоў, а таксама адменай ільготнага праезду школьнікам.

Затое павялічыла дапамогу на дзяцей да трох гадоў да 179 тысяч і аднаразовую дапамогу пры нараджэньні дзіцяці да 1123 тысяч рублёў (гэта прыкладна 500 даляраў). Для параўнаньня: ва Ўкраіне аднаразовая дапамога пры нараджэньні дзіцяці – 1630 даляраў. У Расеі мацярынскі капітал пры нараджэньні другога дзіцяці – 250 тысяч расейскіх рублёў (амаль 10 тысяч даляраў).

Эла Мацьвіенка – шматдзетная маці, у невялікім мястэчку гадуе чацьвярых дзетак. Яна кажа, што на дзяржаўную дапамогу адназначна немажліва пражыць:

“Я атрымліваю 179 тысяч дапамогі на дзіця да трох гадоў. На іншых дзяцей я не атрымліваю нічога, хаця я сяджу дома і гадаваць дзяцей трэба ўсіх. І да году мы атрымлівалі яшчэ менш за 100 тысяч дапамогі. Як толькі дзіцёнку споўніўся год, гэта дапамога скончылася. Усё – быццам бы шматдзетнай сям’і больш не патрэбна нічога. А паколькі я ня ў Менску жыву, то ні так званыя “пампэрсныя”, ні бясплатнае харчаваньне нам не даюць...

Насамрэч у нас у Беларусі трэба проста любіць дзяцей. Калі іх любіш – для цябе ня так цяжка і трое, і чацьвёра. Насамрэч справіцца можна, але гэта выключна свае сілы плюс дапамога блізкіх людзей. Але не дзяржавы, ні ў якім разе не дзяржавы”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования