Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Апазыцыя будзе змагацца за новы Выбарчы кодэкс

16.10.2008. Тэгі: заканадаўства, выбары-2008, АДС.
Крыніца: Радыё «Свабода».

15 лістапада прэзыдыюм Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі разгледзеў плян дзеяньняў на бліжэйшы час.

Пасьля дыскусіі вырашана сплянаваць працу на паўгода — менавіта на той тэрмін, які Эўразьвяз даў беларускім уладам. Найпершая мэта апазыцыйных лідэраў — змаганьне за перагляд выбарчага заканадаўства.

Віктар КарняенкаКаардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктар Карняенка кажа, што пасьля апошняй сустрэчы міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу апазыцыі трэба як ніколі ўзважана падыходзіць да сваіх плянаў:

“Наагул, чатыры пункты павінны сёньня нас аб’ядноўваць. Першы — зьмены ў выбарчым заканадаўстве. Другі — адмена артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія дазваляюць палітычны перасьлед. Трэці — канкрэтная дэмакратызацыя мэдыяў. І чацьвёрты — лібэралізацыя і рэгістрацыя дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў. Гэта тыя пункты, якія цягам шасьці месяцаў, з нашага пункту гледжаньня, беларускія ўлады павінны выканаць, каб дыялёг працягваўся. Бо дыялёг — гэта ня значыць, што селі прадстаўнікі апазыцыі, уладаў і Эўропы — і вядуць дыскусію”.

Анатоль ЛябедзькаАнатоль Лябедзька — лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая цяпер старшынюе ў АДС, — кажа, што зьмена выбарчага заканадаўства выглядае надзвычай важнай. Да гэтай справы АДС хоча прыцягнуць былых кандыдатаў у дэпутаты:

“Тут трэба раіцца з самымі кандыдатамі на прадмет мажлівасьці збору подпісаў. Трэба так арганізаваць моцны ціск на ўлады, каб усё ж зьмяніць Выбарчы кодэкс. Калі гэтага не рабіць звонку і знутры, дык мы зноўку прыйдзем на прэзыдэнцкую кампанію з тым, каб толькі зноўку атрымаць доказы яе недэмакратычнасьці. А не змагацца за перамогу”.

Перш чым зьбіраць подпісы за зьмяненьне выбарчага заканадаўства, аб’яднаныя дэмсілы заплянавалі правесьці насычаную інфармацыйную кампанію сярод выбарцаў. Яны хочуць, каб да гэтай працы далучылася бальшыня былых кандыдатаў у дэпутаты. Выбарцам панясуць два звароты: агульны — ад АДС і другі — ад кандыдатаў у дэпутаты па канкрэтных акругах.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования