Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Франака Вячорку дапыталі ў Шарамеццева-2

20.10.2008. Тэгі: затрыманьні, допыт, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Радыё "Рацыя".

З-за допыту Франака Вячоркі самалёт у адным з маскоўскіх аэрапортаў затрымалі на цэлую гадзіну – інцыдэнт адбыўся пасля таго, як супрацоўнікі памежнай службы знайшлі моладзевага актывіста ў адмысловым спісе беларускіх невыяздных.

Учора ўвечары Франак Вячорка меў намер вылецець у Варшаву з маскоўскага Шарамеццева-2. Моладзевы актывіст прайшоў рэгістрацыю, здаў багаж, але ўжо перад самай пасадкай у самалёт быў затрыманы службай аховы аэрапорту. Пасля гэтага расійскія памежнікі цэлую гадзіну дапытвалі моладзевага актывіста. На такі ж час быў затрыманы і сам самалёт польскай авіякампаніі “Лёт”.

- Перад уваходам у самалёт мяне спынілі супрацоўнікі службы бяспекі, наколькі я зразумеў, гэта былі супрацоўнікі ФСБ,  і папрасілі прайсці за імі. У руках у іх быў мой багаж, яны правялі мне невялічкі допыт, задавалі пытанні, ці не маю я дачынення да крыміналу, чаму я лячу ў Варшаву менавіта праз Маскву і г.д. Адметна, што пры гэтым усім спецслужбоўцы паводзілі сябе вельмі нахабна, ніякіх прычынаў і падставаў затрымання яны не тое што не называлі, а нават і не збіраліся мне штосці тлумачыць.

Варта адзначыць, што гэта ўжо не першае падобнае затрыманне моладзевага актывіста. Між тым раней, як адзначае Вячорка, праблемы ў яго ўзнікалі толькі пры выездзе з беларускай тэрыторыі. Цяпер жа, як кажа  Франак, спісы невыяздных, у якія моладзевы актывіст патрапіў з-за незразумелай сітуацыі з адтэрміноўкай ад вайсковае службы, хутчэй за ўсё былі перададзеныя і расійскім памежнікам.

Франак Вячорка гаворыць, што намераны дамагацца расследвання ўчорашняга выпадку і атрымання ад расійскіх, так і беларускіх, памежнікаў афіцыйных тлумачэнняў здарэння.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования