Прадпрымальнікі рыхтуюць марш пратэсту
21.10.2008.
Тэгі: прадпрымальнікі, страйкі.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Прыватныя гандляры з рынкаў у Беларусі пачалі падрыхтоўку да вулічнай акцыі ў Менску, якую назвалі “Маршам прадпрымальнікаў”.
Пратэст плянуецца на панядзелак 15 сьнежня. Пра гэта заявіў сёньня “Свабодзе” старшыня Рады рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка: “Мы ўжо рыхтуемся да гэтай акцыі. Будзем патрабаваць ад прэзыдэнта і ўраду краіны захаваць у 2009 годзе стабільныя ўмовы працы прадпрымальнікаў. Гэта — адзіны падатак і аплата фіксаванага мытнага каэфіцыенту пры ўвозе з Расеі тавараў трэціх краінаў”.
Суразмоўца паведамляе таксама пра падрыхтоўку да акцыі і яе маршрут: “Праводзім сходы на рынках, распаўсюджваем улёткі, працуем з актывістамі. Акрамя таго, выяжджаем у рэгіёны. Маршрут акцыі: ад Акадэміі навук па праспэкце Незалежнасьці на вуліцу Сурганава і да плошчы Бангалор”.
Ад 2004 году грамадзкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва” праводзіла ў Менску і ў рэгіёнах мітынгі і страйкі”.
Навіны па тэме
09.01.2009 Бізнэсоўцы заклікаюць да “Маршу пакрыўджаных і непачутых”
08.01.2009 Прадпрымальнікі заяўляюць пра новыя акцыі пратэсту
23.12.2008 Полаччына: умовы для бізнэсу — хоць уцякай
18.12.2008 Мітынг бізнэсоўцаў каля гарвыканкаму
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








