Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Сьвята паэзіі ў гонар Сыса

21.10.2008. Тэгі: грамадства, культура, пісьменьнікі.

 

26 кастрычніка ў межах кампаніі «Будзьма» ў вёсцы Гарошкаў, што непадалёк ад Рэчыцы, адбудзецца свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса.

У свяце бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды і мастакі, у тым ліку: Сяргей Законнікаў, Васіль Жуковіч, Леанід Дранько‑Майсюк, Алесь Пашкевіч, Эдуард Акулін, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Павал Змітрук, Ларыса Раманава, Аксана Данільчык, Андрэй Мельнікаў, Вальжына Цярэшчанка, Кастусь Герашчанка, Алесь Пушкін, Генік Лойка, Вадзім Болбас, Генадзь Лапацін ды інш.

Ласкава запрашаем усіх, каму на справе, а не на словах дарагі несмяротны Дух айчыннай паэзіі, хто любіць і памятае творчасць Анатоля Сыса — аднаго з найвыбітнейшых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя.

Пачатак свята а 12—ай гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, дзе адбудзецца адкрыццё надмагільнага помніка паэту. А 13‑й — пачнуцца паэтычныя чытанні і бардаўскі канцэрт на падворку роднай хаты Анатоля Сыса.

Ушануйма годна памяць Паэта, чыю творчасць па праву называюць «жураўліным сэрцам» беларускай паэзіі!

Для тых, хто жадае далучыцца да імпрэзы, кантактныя тэлефоны:

+37529 ‑7‑68‑56‑14 (у Менску) і +37533‑6‑72‑24‑60(у Рэчыцы).

Мінчукі могуць даехаць да вёскі Гарошкаў аўтобусам да Рэчыцы і далей на аўтобусе да Гарошкава альбо на цягніку да Гомеля і далей на аўтобусе да Гарошкава.

budzma.org

 

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования