Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Свабода прэсы: Беларусь сярод апошніх

22.10.2008. Тэгі: СМІ, свабода слова, Рэпарцёры без межаў.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Беларусь заняла 154 месца сярод 173 ў рэйтынгу свабоды СМІ за 2008 год. Гэты рэйтынг штогод вызначае ў Парыжы міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў". Справаздачы арганізацыі рыхтуюцца ў цесным супрацоўніцтве з незалежнымі журналісцкімі арганізацыямі многіх краін сьвету.

Паводле экспэртаў арганізацыі, у параўнаньні з 2007 годам сытуацыя са свабодай СМІ ў Беларусі не палепшылася. Сёлетняя 154-я пазыцыя Беларусі яшчэ больш нізкая за леташнюю, калі краіна была на 151-м месцы. Разам з такімі постсавецкімі краінамі як Узбэкістан (162-е месца) і Туркмэністанам (171-е) Беларусь увайшла ў апошнюю дваццатку рэйтынгу. Самыя ж апошнія месцы ў рэйтынгу занялі Паўднёвая Карэя ды Эрытрэя.

 

У справаздачы адзначаецца, што беларускія улады, якія маюць выключную манаполію на электронныя СМІ, працягваюць ціснуць на незалежныя друкаваныя ды Інтэрнэт-выданьні.

Міжнародная журналісцкая праваабарончая арганізацыя выказвае шкадаваньне ў сувязі з тым, што Рада правоў чалавека ААН вырашыла сёлета не аднаўляць мандат спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі, нават улічваючы тое, што Беларусь не была абраная ў гэты орган ААН у зьвязку зь яе “жахлівым стаўленьнем да правоў чалавека і СМІ”. Як канстатуюць “Рэпартэры бязь межаў”, беларуская дзяржава цісьне на СМІ самымі рознымі мэтадамі, уключна з фінансавымі. Экспэрты адзначаюць, што сёлета беларускія парлямэнтары адкінулі прапанову БАЖ адносна перагляду новага Закону аб СМІ, які толькі павялічыць і без таго вялікі ціск на прэсу ў Беларусі. Дарэчы, дэмакратызацыя гэтага закону ставіцца як адна з асноўных умоваў “невяртаньня” візавых санкцыяў для кіраўніцтва Беларусі.

 

У справаздачы арганізацыі прыводзяцца факты гэтак званых прэвэнтыўных арыштаў і затрыманьняў беларускіх і замежных журналістаў, якія асьвятляюць розныя дэмакратычныя акцыі. У якасьці прыкладаў прыводзяцца факты затрыманьняў фотакарэспандэнтаў агенцыяў Франс-Прэс, Ройтэр, Радыё Рацыя, газэты “Наша Ніва” ды іншых. Разам зь Туркмэністанам, Узбэкістанам, Кітаем, Кубай, Паўночнай Карэяй ды іншымі Беларусь, паводле “Рэпартэраў бязь межаў” уваходзіць у пералік краінаў, якія цьснуць на Інтэрнэт.

 

Як гаворыцца ў справаздачы, “праз фірму-манапаліста Белтэлеком, беларускі рэжым устанавіў манаполію на доступ у інтэрнэт”. У дакумэнце прыводзяцца факты закрыцьця інтэрнэт-кавярняў. Таксама цытуюцца выказваньні прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ў часе яго наведаньня рэдакцыі газэты “Советская Белорусси». Беларускі кіраўнік тады адзначыў, што пакладзе канец анархіі ў Інтэрнэце і не дазволіць вялікаму тэхнічнаму дасягненьню чалавецтва стаць “калектарам навінаў.”

 

Як вынікае са справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў”, самыя высокую пазыцыю сярод былых савецкіх рэспублік займае Латвія. Разам з шэрагам эўрапейскіх краінаў яна падзяляе 7-е месца. Украіна знаходзіцца на 87-м. У параўнаньні зь мінулагоднім рэйтынгам на прыступку ніжэй апусьцілася Расея. Цяпер яна займае 141-ю, аднак, тым ня менш, больш высокую пазыцыю за Беларусь пазыцыю.

 

Паводле “Рэпартэраў бязь межаў”, істотнае пагаршэньне ў галіне свабоды СМІ адзначаецца і на Каўказе. Больш нізкія пазыцыі ў параўнаньні з леташнім перыядам, аднак больш высокія ў параўнаньні з пазыцыяй Беларусі, занялі Арменія(102-е) і Грузія(120-е). Адзначаецца, што шэраг журналістаў сталі ахвярамі грузіна-асэтынскага канфлікту.

 

Самая лепшая сытуацыя ў галіне свабоды мэдыя назіраецца ў Ісьляндыі, Люксэмбургу і Нарвегіі, гаворыцца ў справаздачы “Рэпартэраў бязь межаў”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования