ЗША пакідае санкцыі
22.10.2008.
Тэгі: санкцыі, Кангрэс ЗША.
Крыніца: Радыё «Свабода».
ЗША пакуль ня бачаць неабходнасьці ў далучэньні да рашэньня Эўразьвязу аб частковым прыпыненьні візавых санкцыяў адносна беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта ў інтэрвію Reuters заявіў намесьнік дзяржсакратара ЗША Дэйвід Мэркель.
Спадар Мэркель адзначыў, што Вашынгтон адрэагаваў на вызваленьне палітвязьняў спыненьнем на паўгода санкцыяў адносна двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” — “Лякафарба” і “Полацакшкловалакно”.
ЗША мяркуюць зьмякчыць санкцыі адносна Беларусі, калі афіцыйны Менск зробіць новыя крокі, каб палепшыць сытуацыю з правамі чалавека і разьвіцьцём грамадзянскай супольнасьці.
“Адміністрацыя Буша разьлічвае цяпер на паляпшэньне становішча незалежных мэдыяў і незалежных арганізацый, да прыкладу, моладзевых”, — адзначыў Д.Мэркель.
Навіны па тэме
23.10.2008 Кошт шэнгенскіх візаў пакуль не зьнізяць
20.10.2008 Дэпутатам Эўрапарлямэнту не далі візаў у Беларусь
13.10.2008 Эўропа здымае табу
13.10.2008 Пяць чыноўнікаў застаюцца неўязнымі ў ЭЗ
09.10.2008 П.Севярынец: спачатку спыніць рэпрэсіі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








