Прадстаўнік “Міжнароднай амністыі” намагаецца сустрэцца з кіраўнікамі сілавых міністэрстваў
24.10.2008.
Тэгі: праваабаронцы, сьмяротнае пакараньне, Міжнародная амністыя.
Афіцыйны прадстаўнік праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” (Amnesty International) Хізэр МакГілл наведвае з візітам Беларусь. Пад час візіту яна плануе правесьці шэраг сустрэч з адказнымі супрацоўнікамі Міністэрства унутраных спраў і Мінюста, Вярхоўнага Суда, іншых арганізацый.
Пакуль, як паведаміла МакГілл, чыноўнікі неахвотна йдуць на кантакт. У Вярхоўным Судзе, напрыклад, адмовіліся ад сустрэчы, спаслаўшыся пры гэтым на занятасьць кіраўніцтва. Толькі прадстаўнікі Мінюста і Міністэрства ўнутраных спраў паведамілі, што пытаньне аб сустрэчы ў дадзены момант разглядаецца.
Найперш, міжнародную праваабаронцу цікавіць пытаньне прымяненьня ў судовай практыцы Беларусі сьмяротнага пакараньня і перспектывы яго канчатковай адмены. Нагадаем, што Рэспубліка Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай дзяржавай, якая не адмовілася ад прымяненьня сьмяротнага пакараньня.
Хізэр МакГілл плануе таксама наведаць некалькі гарадоў і правесьці сустрэчы з мясцовымі праваабаронцамі.
Навіны па тэме
09.01.2009 Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі: аналіз за 2008 год
09.01.2009 У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
09.01.2009 Чарговая амністыя: вызваліць турмы, каб зноў запоўніць?
26.12.2008 У Наваполацку ганьбяць праваабаронцаў
26.12.2008 Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








