Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Адабраны ў праваабаронца Уладзіміра Целяпуна кампутарны блок не вернуты да гэтага часу

06.07.2005.

Як паведамлялася раней, 29 чэрвення ў г. Калінкавічы па падазрэнню ў крадзяжы апаратуры быў затрыманы старшыня Мазырскага гарадскога аддзялення, ліквідаванага ВС РБ, ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” Уладзімір Целяпун.
Сталі вядомыя больш падрабязныя звесткі пра падзеі таго дня са слоў пацярпелага.
Вечарам 29.06 у 18 гадзін Уладзімір Целяпун дамовіўся забраць у свайго гомельскага сябра Уладзіміра Кацоры сітэмны блок кампутара, які два тыдні таму быў перададзены апошняму для рамонту са сваёй кватэры ў Мазыры. Пасля іх сустрэчы каля 18-20 адбылося затрыманне У. Целяпуна на шляху да аўтобуснага прыпынку. З аўтамабіля “Волга” выйшлі трое: адзін у міліцэйскай форме і двое супрацоўнікаў у цывільным. Міліцыянер прадставіўся – опэрупаўнаважаны ОБЭЗ (ОБЭП) Калінкавічскага РАУС лейтэнант міліцыі Даманчук Андрэй Анатольевіч. Супрацоўнікі ў цывільным адмовіліся назваць сваі прозвішчы і званні, хаця азнаёміліся з пашпартам і задавалі пытанні.
У сувязі з тым, што на той момант на сістэмны блок не было дакументаў, У. Целяпун быў дастаўлены ў памяшканне Калінкавічскага РАУС, дзе былі запісаны нумары і мадэлі камплектыючых сістэмнага блока. У РАУС таксама пад’ехаў У. Кацора па просьбе затрыманага і даў паказанні ў якасьці сведкі.
Тым ня менш сістэмны блок быў падключаны і на падставе таго, што трэба зняць паказанні аб памеры памяці, у прысутнасці панятых інжэнер-праграміст Калінкавічскага РАУС капітан міліцыі Воляк Д.А. адкрываў файлы з інфармацыяй без дазволу. У Целяпун пратэст і адзначыў у пратоколе аб замаху і ўмяшальніцтве ў прыватную асабістую і сямейную інфармацыю.
Быў складзены пратакол вымання сістэмнага блока, пратакол агляду, сам сістэмны блок быў апячатаны і пакінуты ў Калінкавічскім РАУС для праверкі па скрадзеннай апаратуры, дзе і знаходзіцца да гэтага часу.
На адрас начальніка Калінкавічскага РАУС і пракурора Целяпуном Уладзімірам рыхтуецца заява аб незаконнасці арышту маёмасці.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования