Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць у КДБ
29.10.2008.
Тэгі: моладзевы актывіст, КДБ.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Адразу двух актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выклікалі «на гутарку» у Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
Як паведамляе сайт www.jeans-by.com, Максіму Вінярскаму патэлефанавалі на хатні тэлефон. Той, хто тэлефанаваў, прадставіўся супрацоўнікам упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці. Трубку падняла маці Максіма, якая растлумачыла, што па гэтым адрасе ён не пражывае.
Мікіце Шуцянкову ў той жа дзень патэлефанавалі на сотавы тэлефон, і супрацоўнік КДБ, які не прадставіўся, прапанаваў сустрэцца «для гутаркі». Актывіст ад сустрэчы адмовіўся.
Нагадаем, Максім Вінярскі быў арыштаваны ўчора за акцыю салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Баразенкам каля СІЗА на вуліцы Валадарскага разам з іншымі актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» - Палінай Дзьяковай, Міхаілам Кандрашовым і актывістам «Маладой Беларусі» Уладзімірам Сяргеевым. Маладых апазіцыянераў вызвалілі праз некалькі гадзін пасля затрымання, паведамляе Хартыя-97
Навіны па тэме
08.01.2009 Франака Вячорку ўсё яшчэ ўтрымліваюць ў ваенкамаце (абноўлена)
31.12.2008 Маладафронтаўцаў хочуць забраць у войска
20.12.2008 Гомельскія актывісты правялі акцыю "У будучыню - без КДБ"
16.12.2008 Супрацоўнікі КДБ шантажаюць маці актывіста
16.12.2008 Рашэньне аб прыдатнасьці Івана Шылы для службы ў войску адкладаецца
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








