Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Непаўнагадовага актывіста запалохваюць вопісам маёмасьці

31.10.2008. Тэгі: суды, пагрозы.
Крыніца: Хартыя'97.

На днях да непаўнагадовага актывіста лідзкай філіі «Маладога Фронту» Рамана Тункеля завіталі судовыя прыставы, якія прыстрашылі бацькоў апазыцыянера вопісам маёмасьці.

Гэта супрацоўнікі суда абяцаюць зрабіць за неаплату штрафа па адміністрацыйнай справе, паведамляе інтэрнэт-старонка “Маладога фронту”.

Нагадаем, у ліпені 17-гадовага Рамана Тункеля затрымалі падчас нанясеньня на будынак надпісу “Малады фронт не спыніць!”. Тады на актывіста склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 10.9 – “наўмыснае зьнішчэньне альбо нанясеньне шкоды маёмасьці”. Суд пакараў хлопца штрафам у 30 базавых велічынь (1050 тысяч беларускіх рублёў) і дадаткова пастанавіў выплаціць 260 тысяч за перафарбоўку будынка, паведамляе Хартыя-97

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования