Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Суд па справе Івана Шылы (дапаўняецца)

31.10.2008. Тэгі: скаргі, моладзевы актывіст.

16-30. Суддзя Вольга Пракаповіч абвясціла яшчэ адзін перапынак. У другой палове дня суддзя дапытала прадстаўніка аддзела адукацыі Менскага аблвыканкама. Аднак, паколькі ўзніклі новыя акалічнасці справы і неабходнасцю дапытаць у якасьці сьведкі былую дырэктарку школы, якая звольнілася з працы пасьля выключэньня Івана Шылы са школы, суддзя мусьць прыняць рашэньне аб задавальненьні хадайніцтва.

У Салігорскім раённым судзе, дзе сёння, 31 кастрычніка, разглядаецца справа моладзевага актывіста Івана Шылы, зараз аб’яўлены перапынак.

 

Разглядаецца скарга Шылы на дзеянні асобаў, якія парушаюць правы грамадзян. Паседжанне вядзе суддзя Вольга Пракаповіч.

 

Падчас дачы паказанняў новы дырэктар сш №4 г.Салігорска Кашталян заявіла, што падставай для адлічэння Івана сталася парушэнне ім працоўнага распарадку і абавязкаў вучня, пропускі заняткаў.

 

Іван і ягоныя бацькі настойваюць на тым, што выключэнне хлопца са школы з’яўляецца незаконным, бо адбывалася пад ціскам на адміністрацыю і настаўнікаў школы. І сям’я Шылаў упэўнена, што сведкі, якіх яны прывялі ў суд, могуць гэта даказаць.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования