Невыяздныя будуць пікетаваць МУС і Генпракуратуру
04.11.2008.
Тэгі: правы чалавека, пікет.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Невыяздныя будуць пікетаваць МУС і Генпракуратуру – апазіцыйныя палітыкі, якім забаронены выезд з Беларусі з у будучы чацвер маюць намер правесці ў Менску акцыю пратэсту.
Удзел у мерапрыемстве плануюць узяць старшыня Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч, лідэр незарэгістраванага Правага Альянсу Юрась Карэтнікаў, актывіст Моладзі БНФ Франак Вячорка, а таксама кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які і быў ініцыятарам правядзення акцыі. Мяркуецца што апоўдні невыяздныя палітыкі пройдуць па цэнтральных вуліцах Менску і перададуць адмысловыя звароты Міністру унутраных спраў Уладзіміру Навумаву і генпракурору Беларусі Рыгору Васілевічу.
“Гэта крок вымушаны, бо кожны з нас паводле беларускай канстытуцыі мае пэўную колькасць неад’емных правоў, якія сённяшнія улады увесь час хочуць адабраць ці нейкім чынам абмежаваць”
Анатоль Лябедзька упэўнены, што забарона на выезд з краіны асобных катэгорый беларускіх грамадзянаў, якія нібыта знаходзяцца пад пераследам, аднак справы у адносінах іх ужо даўно не вядуцца, на прамую пярэчыць канстытуцыі дзяржавы, а таксама шэрагу міжнародных дакументаў. Такая сітуацыя у прыватнасці склалася ў самога Анатоля Лябедзькі, супраць якога некалькі год таму была заведзеная справа за паклёп на Аляксандра Лукашэку, а таксама Юрася Карэтнікава, які да гэтага часу праходзіць падазраваным па справе аб выбухах у Менску у ноч з 3 на 4 ліпеня бягучага году.
Навіны па тэме
06.01.2009 Рэйтынгі Беларусі ў 2008-м годзе
24.12.2008 МЗС: Кіраўніцтва БДІПЧ афіцыйна запрасілі ў Беларусь
16.12.2008 Маладафронтавак пакаралі вымоваю
15.12.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
12.12.2008 Жанна Літвіна атрымае прэмію ў галіне правоў чалавека
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








