Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Суд павялічыў штраф Алесю Чыгіру на дзевяцьсот тысяч

05.11.2008. Тэгі: адміністратыўная справа, штрафы, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Актывіст апазыцыі з Бабруйску Алесь Чыгір мусіць выплаціць вадзіцелю таксоўкі Сяргею Касіловічу дзевяцьсот тысяч рублёў за рамонт нібыта пашкоджанай Алесем машыны. Так пастанавіў 4 кастрычніка Бабруйскі гарадзкі суд.

Судзьдзя Тацяна Ціткова разам з тым не задаволіла Касіловічавага пазову ў частцы кампэнсацыі маральнай шкоды, якую ён нібыта зазнаў падчас канфлікту з актывістам. Інцыдэнт адбыўся у ноч з 29 на 30 траўня.

Паводле Алеся Чыгіра, таксіст намагаўся праз суд спагнаць зь яго кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры аднаго мільёна рублёў. Аднак ня здолеў пераканаўча давесьці, што ён фізычна й маральна пацярпеў у выніку таго канфлікту. Што да кампэнсацыі выдаткаў на рамонт ягонай машыны, то неабходныя дакумэнты ён суду прадставіў.

Сёлета 28 ліпеня, бабруйскі суд ужо пакараў Алеся Чыгіра за той выпадак штрафам у памеры двух мільёнаў ста тысяч рублёў і дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту. Нагоду для судовага перасьледу грамадзкага актывіста даў той жа Сяргей Касіловіч, які выступіў на судзе сьведкам абвінавачваньня.

Нягледзячы на штрафы, Алесь Чыгір не зьбіраецца кідаць грамадзкай дзейнасьці:

“Безумоўна, я буду займацца ў тым памеры, у якім займаўся. Але ў дадзеным выпадку проста я знаходжуся ў стане фінансавай залежнасьці ад дзяржавы. То бок я вінаваты дзяржаве тры мільёны беларускіх рублёў. Гэта амаль што дзесяць маіх месячных заробкаў”.

На пачатку кастрычніка Алесь Чыгір адседзеў арышт у бабруйскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Алесь Чыгір працуе намесьнікам галоўнага рэдактара газэты “Бабруйскі кур’ер”. У яго трое непаўналетніх дзяцей і беспрацоўная жонка.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования