Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Сёмая спроба рэгістрацыі прафсаюзу

05.11.2008. Тэгі: прафсаюзы, рэгістрацыя.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Аддзел ідэалягічнай працы Магілёўскага гарвыканкаму ад жніўня разглядае пытаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі гарадзкой суполкі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін народнай гаспадаркі.

Паводле рэгіянальнай каардынатаркі прафсаюзу Галіны Лісіцынай, гарвыканкам наўмысна зацягвае час, каб потым у чарговы раз адмовіць суполцы ў яе рэгістрацыі. У гарвыканкаме цьвердзяць, што працэс рэгістрацыі адбываецца згодна з заканадаўствам.

Гэта ня першая спроба зарэгістраваць у Магілёве суполку незалежнага прафсаюзу. Паводле Галіны Лісіцынай, у жніўні яны падалі дакумэнты ў сёмы раз. Яна цьвердзіць, што гарвыканкам папросту не зацікаўлены ў рэгістрацыі суполкі:

“Мы баронім людзей у судах, у нас дужа шмат выйграных спраў. Мы займаемся кантрактнай сыстэмай зь людзьмі. Аховай працы займаемся. Зьвязваемся з дэпартамэнтам па ахове працы. І гэта ім не падабаецца”.

Зь перашкодамі ў рэгістрацыі суполкі актывісты сутыкнуўся і гэтым разам. Спачатку ўласьнік памяшканьня адмаўляўся пісьмова пацьвярджаць намер аб заключэньні дамовы на яго арэнду. Гэтае пытаньне прафсаюзьнікам удалося залагодзіць. Потым чыноўнікі запатрабавалі дадатковы сьпіс з пазнакай месца працы ўдзельнікаў устаноўчага сходу. А сёньня пачалі выклікаць іх у аддзел ідэалягічнай працы й высьвятляць, якое дачыненьне яны маюць да радыёэлектроннай прамысловасьці:

“У нас прафсаюз ня толькі радыёэлектроннай прамысловасьці, у нас напісана — прафсаюз і іншых галін народнай гаспадаркі. Гэта напісана ў першым разьдзеле агульных палажэньняў статуту прафсаюзу. Таму сябрам прафсаюзу можа быць і лекар, і працоўны, і прыбіральшчыца, і прафэсар”, — тлумачыць Галіна Лісіцына.

Паводле яе, сяброў прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці на Магілёўшчыне больш як семсот чалавек. Іх магло б быць нашмат больш, каб прафсаюзныя структуры мелі статус зарэгістраваных арганізацыяў.

У аддзеле ідэалягічнай працы пацьвердзілі, што дакумэнты на рэгістрацыю прафсаюзнай суполкі да іх паступілі. Чаму так доўга іх разглядаюць, тлумачыць ня сталі:

“Мы цяпер займаемся пытаньнем пастаноўкі на ўлік дадзенага прафсаюзу. То бок разглядаем дакумэнты ў адпаведнасьці з заканадаўствам. І гэта працягваем рабіць далей. Мы працуем у рамках заканадаўства, і гэта ўсё”, — паведаміў супрацоўнік аддзелу Аляксей Балашэнка.

Старшыня рэспубліканскай арганізацыі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч зазначае, што сытуацыя з прафсаюзнымі арганізацыямі ў Магілёве знаходзіцца пад кантролем. У выпадку чарговай адмовы ў яе рэгістрацыі пра гэта адразу ж будзе паведамлена ў Жэнэву ў Міжнародную арганізацыю працы. Ён, аднак, спадзяецца, што арганізацыю зарэгіструюць:

“Там ёсьць актыўныя людзі з грамадзянскай пазыцыяй. Яны хочуць працаваць. І калі гэтая арганізацыя будзе зарэгістраваная, то яе колькасны склад павялічыцца. І яна тады ўладзе ня дасьць спакойна працаваць, таму што ўсе пытаньні, датычныя сацыяльна-эканамічнай палітыкі рэгіёну, яны стануць працай гэтай арганізацыі. Зараз жа, пакуль яна не зарэгістраваная, яна ня можа ні да кога зьвярнуцца. Мы ж ведаем, што бывае, калі зьвяртаюцца ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

Паводле спадара Фядыніча, рэспубліканская арганізацыя прафсаюзу РЭП за мінулы год павялічылася на 485 чалавек, а за палову сёлетняга ў яе ўступіў яшчэ 121 чалавек.

 

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования