Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Правакацыі з боку ўлады і штучныя абвінавачванні маюць намер запалохаць людзей, лічыць старшыня гарадзской арганізацыі Партыі БНФ Уладзімер Кішкурна

12.07.2005.

Супрацоўнікі Цэнтральнай раённай управы міліцыі Менску правялі ператрус у прыватным доме старшыні гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Уладзімера Кішкурны і затрымалі сына гаспадара Антона. 10 ліпеня па тэлеканалах БТ і ОНТ быў паказаны сюжэт, у ім сьцьвярджалася, што апазыцыя ня толькі друкуе антыдзяржаўныя ўлёткі, але і захоўвае зброю ды наркотыкі.
У сына Ўладзімера Кішкурны знайшлі паляўнічы патрон, а таксама два набоі да пісталета Макарава і адзін да снайпэрскай вінтоўкі СВД. У гаспадарчай прыбудове да дому міліцыянты знайшлі друкарскую машыну. Антон Кішкурна быў затрыманы і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Паводле адваката Аляксандра Галіева, Антон сказаў міліцыянтам, што зьбіраўся здаць патроны міліцыі ў рамках апэрацыі “Арсэнал”. Сваю датычнасьць да распаўсюду наркотыкаў ён адмаўляе. Таксама адвакат Антона паведаміў, што пакуль супраць затрыманага распачатая справа па факце незаконнага абароту наркотыкаў. 12 ліпеня яму прад’явяць афіцыйнае абвінавачаньне, і, магчыма, будзе заведзеная справа па факце захаваньня боезапасаў. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Жонка Ўладзімера Кішкурны Валянціна тлумачыць: “Гэта тры патроны, якія ён назьбіраў за ўсё сваё жыцьцё. І ён пра іх проста забыўся. Адзін патрон ён знайшоў у паляўнічым доміку, а другі ў свайго дзядзькі. Трымаў іх, выкінуць хацеў, а Антон убычыў і — дай мне, дай мне. Прывёз, кінуў, і ўсе забыліся”. Валянціна Кішкурна 11 ліпеня напісала заяву пракурору з просьбай вызваліць сына пад падпіску пра нявыезд.
Уладзімер Кішкурна абураны фактам незаконных дзеянняў з боку улады і лічыць гэтую міліцэйскую акцыю правакацыяй, скіраванай супраць яго і ягонай сям’і, паведаміў ён Радыё Свабода: “Знайшлі нейкую нагоду, можа, там зьвязаную з Антонам, я ня ведаю. Але яны скарыстоўваюць момант, каб нас запалохаць. Каб мы не займаліся ніякімі справамі, і ачарніць нас у вачах людзей. Я такімі справамі, як крыміналам, не займаюся.”
Уладзімер Кішкурна гаворыць, што ніякіх улётак і газэтаў ён у сябе дома не друкаваў, а абсталяваньне пакінуў яму на захаваньне адзін знаёмы. Акрамя таго, ператрус быў цалкам незаконны, бо адбываўся бяз санкцыі пракурора.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования