Збор подпісаў за змены ў Выбарчы кодэкс Беларусі
06.11.2008.
Тэгі: Выбарчы кодэкс, АДС.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
У ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за змены ў Выбарчым кодэксу Беларусі ўвойдзе ад 500 да 600 актывістаў. Такую мэту перад аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі ставіць Прэзідыум Палітрады АДС. Пра гэта было заяўленна падчас паседжання 5 лістапада ў Менску. Цягам месяца сябрам групы трэба будзе сабраць не менш за 50 тысячаў подпісаў грамадзянаў.
Падчас паседжання быў таксама ўхвалены праект закона пра змены ў выбарчым кодэксу. Яны прадугледжваюць пашырэнне правоў назіральнікаў, уключэнне прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў. Максімальныя абмежаванні датэрміновага галасавання. Прыкладам, прапануецца, каб гэтая працэдура адбывалася толькі на адным участку на акрузе.
Як падкрэсліў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька, тыя прапановы, якія перадалі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў у еўрапейскія структуры – гэта была справа палітычная, а зараз прыйшоў час заняцца і практычнымі юрыдычнымі пытаннямі.
Паралельна са зменамі ў Выбарчым кодэксу лідэры АДС будуць настойваць на выкананні ўладамі яшчэ трох умоў – лібералізацыі законаў аб палітычных партыях, грамадскіх аб’яднаннях і свабодзе веравызнання, вяртанне роўных умоваў гаспадарання для дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, а таксама выключэнне з Крымінальнага кодэксу шэрагу артыкулаў, якія прадугледжваюць адказнасць за іншадумства.
Навіны па тэме
06.01.2009 АДС шукаюць залю для арганізацыйнага паседжання
05.01.2009 У 2009 годзе АДС будзе вызначаць стратэгію ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах
24.12.2008 МЗС: Кіраўніцтва БДІПЧ афіцыйна запрасілі ў Беларусь
16.10.2008 Апазыцыя будзе змагацца за новы Выбарчы кодэкс
10.10.2008 Прэзідыум палітсавета АДС даў ацэнку мінулай выбарчай кампаніі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








