У Сьвіслачы перасьледуюць Анатоля Валюка
10.11.2008.
Тэгі: перасьлед, дэмакратычны актывіст.
У Сьвіслачы, што на Гарадзеншчыне, мясцовая міліцыя перасьледуе Анатоля Валюка, грамадска-палітычнага актывіста, старшыню мясцовай суполкі партыі БНФ.
Яшчэ 2 лістапада, калі ў Сьвіслачы і на тэрыторыі раёну адзначаўся Дзень памяці паўстанцаў 1863 году, Анатоль Валюк быў затрыманы позна ўвечары, калі вяртаўся на ровары дахаты. Актывіста затрымалі каля самага дому, і разам з роварам даставілі ў мясцовы апорны пункт, дзе яму прапаноўвалі падпісаць складзены пратакол аб нібыта адміністрацыйным правапарушэньні і палохалі адміністрацыным арыштам. Анатоль Валюк адмовіўся падпісваць пратакол і ўрэшце грамадскага актывіста завезьлі дахаты.
Праз пару дзён дахаты да Валюка прыехаў участковы міліцыянт і прапанаваў паехаць разам у РАУС. Анатоль Валюк запатрабаваў трымацца законнасьці і выпісаць яму позву належным чынам. Калі позва была аформлена, Валюк зьявіўся ў РАУС, дзе намесьнік старшыні аддзелу міліцыі Салагубік выпісаў яму штраф памерам 35 тысяч рублёў. Грамадскаму актывісту інкрымінавалася знаходжанне 2 лістапада ў цэнтры гораду нібыта ў нецьвярозым і неахайным стане. Сам Анатоль Валюк катэгарычна адпрэчвае гэтае прыдуманае і абсурднае абвінавачаньне.
Як паведамляюць праваабаронцы з Гародні, працяг гэтай гісторыі надарыўся ў суботу, 8 лістапада, калі дадому да Валюка заявіліся міліцыянты з аўтаматамі – нібыта іх тэрмінова выклікалі па гэтым адрасе. Пасьля прызнаньня “памылковасьці” выкліку міліцыянты зьехалі. Анатоль Валюк лічыць усе гэтыя дзеяньні спланаванай доўгатэрміновай акцыяй яго перасьледу мясцовай уладай.
Нагадаем, што ў мінулыя гады Анатоль Валюк неаднаразова арыштоўваўся і перасьледаваўся сьвіслацкай міліцыяй напярэдадні і пасьля важных грамадска-палітычных падзей.
Навіны па тэме
09.01.2009 У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
08.01.2009 Франака Вячорку ўсё яшчэ ўтрымліваюць ў ваенкамаце (абноўлена)
08.01.2009 Супрацоўнікі КДБ аказваюць ціск на актывістаў, якія выступаюць супраць АЭС
08.01.2009 Ураду Беларусі прыдзецца адказаць, за што сядзеў дэмакрат
26.12.2008 Таварыства аховы помнікаў выкінулі з Траецкага прадмесьця
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








