Клецкі міліцыянт папрасіў прабачэньня ў Яўгена Мікуліча
11.11.2008.
Тэгі: заявы, пагрозы, актывіст.
Крыніца: «Наша Ніва».
Нагадаем, што 10 лістапада актывіст незарэгістраванага Руху «За Свабоду» Яўген Мікуліч выпадкова сустрэўся на вуліцы з экспэртам-крыміналістам Клецкага РУУС Сяргеем Касьцюкевічам.
Апошні, па словах мясцовага актывіста Сяргея Панамарова, у грубай і зьняважлівай форме пагражаў сп. Мікулічу, што жыцьцё яго і ягонай сям’і стане невыносным.
Пасьля гэтага актывіст зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбай абараніць яго і яго сям’ю. Гісторыя атрымала розгалас у Сеціве. Як паведаміў сп. Мікуліч, учора ўвечары яму патэлефанавалі з РУУС і папрасілі дазволу наведацца да яго дахаты. Прыехаў асабіста крыміналіст Сяргей Касьцюкевіч. Па словах Мікуліча, міліцыянт перапрасіў за свае дзеяньні і папрасіў забраць заяву з пракуратуры. Мікулічы адмовіліся гэта зрабіць.
Сёньня Яўгена Мікуліча разам з бацькам выклікалі ў клецкую пракуратуру паводле іх ранейшай заявы.
Напрыканцы кастрычніка актывіста прымусілі здаць адбіткі пальцаў, прыгразіўшы пры гэтым штрафам і адміністрацыйным арыштам у выпадку адмовы. Пра ўсе гэтыя факты Яўген паведаміў у сваёй заяве на імя пракурора Клецкага раёна У. Каробка.
Навіны па тэме
09.01.2009 У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
24.12.2008 Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды
17.12.2008 У Брэсце актывіста Партыі БНФ затрымалі за спецвыпуск бюлетэня
16.12.2008 Газету “Беларусь партызанская” канфіскавалі для экспертызы
11.12.2008 За распаўсюд «Новага Часу» – акт
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








