Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк звяруўся да міністра Навумава
12.11.2008.
Тэгі: заявы, дыскрымінацыя.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Берасцейскі актывіст руху “За свабоду”, юрыст-праваабаронца Раман Кісляк накіраваў заяву міністру ўнутраных спраў РБ Уладзіміру Навумаву, у якой паведаміў аб дыскрымінацыі па прызнаку пола, якой падвяргаліся жанчыны ў розны час (з 2001 па 2007 год), што ўтрымліваліся ў ізалятары часовага ўтрымання горада Берасця.
Справа ў тым, што ў ізалятары часовага ўтрымання няма персанала жаночага полу. Абслугоўваюць ізалятар выключна мужчыны.
Жанчыны, якія падвергліся дыскрымінацыі пад час утрымання ў ізалятары, звярталі на гэта ўвагу кіраўніцтва Ленінскага РАУС Берасця. Але атрымалі незадавальняючыя іх адказы аб тым, што выкарыстанне жаночага персанала ў ІЧУ не прадугледжана штатным раскладам.
Для вывучэння маштаба дадзенай праблемы Раман Кісляк просіць міністра Навумава прадаставіць пісьмовую інфармацыю пра колькасць у Беларусі ІЧУ, у якіх не працуюць жанчыны ў якасці персанала – дзяжурных, паставых, канваіраў, міліцыянераў.
Зыходзячы з арт.6 Дэкларацыі ААН ён мае права дабываць і ведаць гэтую інфармацыю, якую праваабаронца намераны выкарыстаць у праваабарончай кампаніі па ліквідацыі дыскрымінацыі па прызнаку пола ў ІЧУ.
Навіны па тэме
09.01.2009 У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
18.12.2008 На ліст праваабаронцаў да Лукашэнкі адказаў МУС
01.12.2008 Бульбашъ - сапраўдны гонар наш?
28.11.2008 «Рэпарцёры без межаў»: «Газет у Беларусі шмат, а вярнулі толькі дзве»
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








