Астравецкім актывістам адмовілі ў правядзенні пікетаў
13.11.2008.
Тэгі: забарона, пікет.
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў грамадскім актывістам Мікалаю Уласевічу і Івану Круку ў правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну інфармацыйных пікетаў. Заяўкі падаваліся на правядзенне ў лістападзе пяці інфармацыйных пікетаў (двух у Астраўцы, па аднаму ў Міхалішках, Варнянах і Гервятах) супраць пабудовы на тэрыторыі раёну атамнай электрастанцыі.
Грамадска-палітычныя актывісты мелі намер давесці мясцоваму насельніцтву праўду пра ўсю небяспеку і наступствы пабудовы АЭС на тэрыторыі раёну, які на сёння ёсць адным з экалагічна чысцейшых у Беларусі і адным з найбольш перспектыўных для развіцця турызму. Характэрна сама фармулёўка адмовы, падпісанай першым намеснікам старшыні Астравецкага райвыканкаму В.А. Славінскім:
“... отказано, так как цели и способы проведения пикетирования превышают требования, изложенные в Законе Республики Беларусь от 30 декабря 1997 г. №114-3 “О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”. Іван Крук і Мікалай Уласевіч катэгарычна не згодныя з такой дзіўнай трактоўкай заканадаўства і маюць намер дамагацца законнасці ў судовым парадку.
Навіны па тэме
29.12.2008 Гарвыканкам забараніў шыльду БНР
16.12.2008 Маладафронтавак пакаралі вымоваю
15.12.2008 У Мінску забаранілі святкаванне гадавіны Белсату і паказ беларускіх кліпаў
09.12.2008 Улады Віцебску не жадаюць нагадаць гараджанам пра правы чалавека
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








