Распачаты збор подпісаў за беларусізацыю паслугаў сувязі
14.11.2008.
Тэгі: беларуская мова, 60 год прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека, моладзевыя актывісты.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
У межах кампаніі “Мабільная сувязь па-беларуску” актывістамі Маладога Фронту і Моладзі БНФ распачаты збор подпісаў пад зваротамі да кіраўнікоў вядучых беларускіх сотавых аператараў. Апроч гэтага днямі мае распачаць працу і адмысловы сайт кампаніі, накіраванай на беларусізацыю паслугаў сувязі.
Як распавёў Рацыі старшыня моладзевай фракцыі Партыі БНФ Франак Вячорка, на сайце, што створаны для каардынацыі намаганняў кампаніі, будзе размяшчацца інфармацыя аб хадзе акцыі, узоры зваротаў да кіраўніцтва мабільных аператараў, а таксама кантакты для далучэння да кампаніі.
Апроч гэтага удзельнікі кампаніі у бліжэйшым часе маюць намер звярнуцца у прадстаўніцтвы вядучых сусветных вытворцаў мабільных тэлефонаў з просьбай аб распрацоўцы і усталяванні на усіх сотавых слухаўках, што пастаўляюцца у Беларусь аперацыйнай сістэмы з магчымасцю карыстацца інтерфейсам на беларускай мове.
Навіны па тэме
24.12.2008 Грамадзкасьць распрацуе Закон аб беларускай мове
20.12.2008 Гомельскія актывісты правялі акцыю "У будучыню - без КДБ"
17.12.2008 Арышт за нацыянальны сцяг насупраць аблвыканкаму
16.12.2008 У Менску затрыманыя пяць моладзевых актывістаў
16.12.2008 Моладзь патрабуе рэабілітацыі асуджаных па палітычных матывах
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








