Зміцер Жалезьнічэнка зьвярнуўся ў ААН
17.11.2008.
Тэгі: скаргі, ААН, Камітэт па правах чалавека.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Былы студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, а цяпер салдат транспартных войскаў у Жлобіне Зьміцер Жалезьнічэнка накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Ён аспрэчвае судовыя пакараньні штрафамі й арыштам нібыта за незаконнае прадпрымальніцтва, лаянку й непадпарадкаваньне міліцыі, а таксама паўторнае выключэньне з трэцяга курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
“Мае юрыcты дапамаглі скласьці скаргу ў камітэт ААН. Мы прайшлі абсалютна ўсе інстанцыі, спрабуючы дамагчыся ісьціны й аднаўленьня ва ўнівэрсытэце. І каб зь мяне зьнялі гэтыя недарэчныя абвінавачваньні ў нецэнзурнай лаянцы, у правакаваньні канфлікту зь міліцыянтам, за што ўрэшце мяне другі раз адлічылі. Гэтай падтрымкі мы не знайшлі, нягледзячы ні на дапамогу Беларускага Хэльсынскага камітэту, ні на тое, што пасьля першага адлічэньня ўдалося аднавіцца ва ўнівэрсытэце. На жаль, іншага выйсьця няма. Камітэт ААН – гэта адзіная міжнародная структура, якая мае ўплыў у Рэспубліцы Беларусь і з дапамогай якой можна, відаць, атрымаць хоць бы маральную перамогу”, – сказаў Зьміцер Жалезьнічэнка.
У войску з 22-тысячнага грашовага забесьпячэньня салдата Жалезьнічэнкі вылічваюць 9 тысяч рублёў, альбо 40 працэнтаў, на пагашэньне двух зьдзеклівых штрафаў – за незаконнае прадпрымальніцтва й непадпарадкаваньне міліцыянту.
Навіны па тэме
09.01.2009 6000 подпiсаў за рэферэндум у Магiлёве сабралi прадпрымальнiкi рынку мiкрараёна «Саломiнка»
09.01.2009 Беларусь ігнаруе рашэньні ААН
08.01.2009 Забарону “Марша “дробных хуліганаў” суд прызнаў правамернай
08.01.2009 Ураду Беларусі прыдзецца адказаць, за што сядзеў дэмакрат
19.12.2008 Судовае паседжанне па справе “дробных хуліганаў” перанесена
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








