Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Палітвязень Аляксандар Баразенка абвясьціў галадоўку

18.11.2008. Тэгі: крымінальная справа, палітвязьні, галадоўка.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Пра гэта паведаміла "Свабодзе" маці Аляксандра Алена Баразенка. Зьняволены фігурант "працэсу 14-ці" мае намер трымаць галадоўку, пакуль яго не вызваляць. Чацьвёра пакараных у так званай “справе 14-ці” — Аляксей Бондар, Міхаіл Пашкевіч, Арцём Дубскі і Павал Вінаградаў накіравалі старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу і генэральнаму пракурору Рыгору Васілевічу ліст, у якім просяць перагледзець судовую справу.

Актывістаў пакаралі абмежаваньнем волі, абвінаваціўшы іх у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня.

Падпісанты ліста зьвярнулі ўвагу на выказваньні кіраўніка дзяржавы, які абвінаваціў судзьдзяў Цэнтральнага суду ў спрыяньні карупцыі. Двое зь іх — Алена Ільіна і Валеры Есьман — разглядалі “справу 14-ці”.

Міхаіл Пашкевіч патлумачыў, якія мэты ставілі перад сабой падпісанты:

“Першая — вызваленьне Аляксандра Баразенкі, які знаходзіцца за кратамі. Мы зьвяртаемся да Васілевіча. Як да асноўнага заказчыка гэтай справы.

Другая — перагляд нашай справы і спраў палітычных, Таму што, насамрэч, судзьдзі хто? Тыя самыя людзі, якія забруджаныя карупцыяй.

Па-трэцяе, скасаваньне інстытуту палітвязьняў. Колькі можна ствараць палітвязьняў, каб потым гандляваць з Эўропай?!

Гэта адкрыты ліст — яшчэ адно выказваньне нашай пазыцыі. Няхай Сукала і Васілевіч потым паглядзяць у вочы сваім супрацоўнікам. Як яны гэта ім патлумачаць?”.

Арцём Дубскі вымушаны быў папрасіць прытулку ва Ўкраіне. Ён паведаміў “Свабодзе”:

“Калі гэтыя судзьдзі, пра якіх Лукашэнка сказаў, што яны добра паспрыялі разьвіцьцю карупцыі, далі нам такія прысуды, то, можа, варта іх перагледзець, нашы справы і тыя прысуды, якія далі нам гэтыя судзьдзі”?

 

Павал Вінаградаў дадаў:

“У зьвязку з тым, што нават кіраўніцтва краіны заявіла, што гэтыя судзьдзі ня маюць нічога агульнага з правасудзьдзем, то мы й вырашылі напісаць гэты ліст. Магчыма, і нам прысуд выносілі нейкім дзіўным спосабам.

Спадзяемся, што да нашага ліста будзе належная ўвага і ня будзе звычайных “адпісак”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования